хіты бразильскага джаза
“ХІТЫ БРАЗІЛЬСКАГА ДЖАЗА”
Квартэт Жаандэра Сантаса:
Уладзімір Несцярэнка флейта, фартэпіяна
Жаандэр Сантас гітара, вакал, флейта
Арк Аўруцкі кантрабас
Вартан Бабаян ударныя
***
Жаандэр Сантас (Joander Santos) – гітарыст-віртуоз, флейтыст, спявак, кампазітар, прадаўжальнік паўвекавых традыцый рамантычнага бразільскага джаза. Выпускнік адной з лепшых музычных школ Лацінскай Амерыкі — кансерваторыі імя Карласа дэ Кампаса ў Сан-Паўлу, ён яшчэ студэнтам сабраў уласную групу і выпусціў першы альбом. У наступныя гады выступаў на лепшых клубных і канцэртных пляцоўках Сан-Паўлу і Рыа-Дэ-Жанэйра, браў удзел у міжнародных конкурсах і фестывалях, гастраляваў па Лацінскай Амерыцы, Еўропе і Афрыцы.
Музыкант выконвае ўласныя аўтарскія кампазіцыі, творы найвядомых бразільскіх кампазітараў, скарыстаючы свае аўтарскія аранжаванні, і спявае на роднай партугальскай мове. Яго музыка вяртае нас у тыя гады, калі адна з самых вядомых кампазіцый у свеце – “Girl From Ipanema” – разносілася з кожнага радыёпрыёмніка. Характэрнай рысай яго стылю, як і ў свой час у бацькоў-заснавальнікаў басановы, з’яўляецца камбінацыя мяккага мужчынскага голасу і акампанемента гітары.
Лаўрэат міжнародных конкурсаў у намінацыях “лепшая кампазіцыя” і “выканаўца”. Браў удзел у вядомых замежных і расійскіх джазавых фестывалях: “Ilhabela Jazz Festival” і “Jazz Paralela” у Бразіліі, “Brasil; Jazz a lá Calle” ва Уругваі, “Сядзіба Jazz”, “Джазавая Правінцыя” Л.Вінцкевіча, “Джазавыя сезоны” І.Бутмана, “Свет гітары” (Калуга, Расія), “Ружовая пантэра” (Уфа, Расія), “Джаз на роднай мове” (Рыбінск, Расія), “Everazz” (Екацярынбург, Расія), VR JAZZ FEST, “Залаты шлягер” (Магілёў, Беларусь), а таксама выступае на вядомых джазавых пляцоўках Бразіліі, Ізраіля, Беларусі, Кіпра, Расіі.