“КІНО І НЕ ТОЛЬКІ”
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава
Канцэртмайстар – Іван Фінскі
У канцэрце бярэ ўдзел хор “Solis” ДШМ г.Заслаўя
Кіраўнік – Андрэй Кунцэвіч
Любыя мелодыі замежнага і айчыннага кіно ў выкананні аднаго з асноўных харавых калектываў Беларусі!
На сцэне Малой залы Белдзяржфілармоніі заслужаны калектыў Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь прэзентуе новую праграму “КІНО І НЕ ТОЛЬКІ”. У канцэрце прагучыць самая вядомая музыка з шэдэўраў сусветнага кінематографа і мультыплікацыі, а таксама папулярныя джазавыя і эстрадныя кампазіцыі розных гадоў.
Канцэрт у адным аддзяленні