“МУЖЧЫНА & ЖАНЧЫНА”
Дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Бабарыкін
У праграме: А.П’яцола, М.Легран, Э.Марыконе, А.Жабім, Э.-Л.Уэбер і інш.
Лепшыя рамантычныя мелодыі ў выкананні эстрадна-сімфанічнага аркестра.
Ноты перажыванняў і мелодыі стасункаў у новым праекце “МУЖЧЫНА & ЖАНЧЫНА”.
Любоўныя звароты вядомых кампазітараў, фрагменты музыкі з кінастужак пра каханне – гэта цудоўны падарунак да Дня ўсіх закаханых.
Джэймс Ласт, Поль Марыа, Джо Дасэн, Крыс Боці, Франсіс Лэй, Стыві Уандар – гэтыя імёны, вядомыя ўсяму свету, не пакінуць абыякавым ніводнага знатака аркестравага выканання. Музыка іх цесна злучана з любоўнымі перажываннямі і самымі рамантычнымі момантамі жыцця Мужчыны і Жанчыны.