Усе білеты прададзены. Дадатковы канцэрт адбудзецца 19 чэрвеня 2024 года. Білеты ўжо ў продажы!
“МУЗЫКА КІНО”
Сусветны кінематограф вядомы ўсім не толькі акцёрамі, рэжысёрамі, аператарамі, але і сваёй незвычайна прыгожай, эпічнай музыкай. Часам забываюцца сюжэты, сцэнары, але мелодыя з любімага кінафільма застаецца на слыху ў гледача.
Праграма “Музыка кіно” ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча – гэта падарунак усім кінааматарам і прыхільнікам папулярнага жанру. У канцэрце прагучаць мелодыі і песні з фільмаў сусветнага кінематографа “Піраты Карыбскага мора”, “Цацка”, “Пышнае стагоддзе”, “Тытанік” і фільмаў, якія па праве можна назваць класікай айчыннага кіно – “Чалавек з бульвара Капуцынаў”, “Звычайнае дзіва”, “Брыгада”, “Дні Турбіных” і інш. У гэты вечар на сцэне салісты аркестра – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Наталля Брацлоўская, Ігар Задарожны і Сяргей Шаптуноў.
Дырыжор канцэрта – Аляксандр Высоцкі.