“МЫ БУДЗЕМ СПЯВАЦЬ І СМЯЯЦЦА ЯК ДЗЕЦІ!”
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава
Іван Фінскі фартэпіяна
У канцэрце бяруць удзел:
Дзіцячы ўзорны хор “Ліра” ДУА “Сярэдняя школа №66 г. Мінска”
Кіраўнік – Алена Лацапнёва
Канцэртмайстар – Кацярына Петрыкава
Ансамбль “Карнавал” Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №8 імя Р.Шырмы г. Мінска
Кіраўнік – Дзіна Сажына
Канцэртмайстар – Таццяна Грынькова
Тэатральная майстэрня “Ага”
Кіраўнік – Алёна Яркевіч
Выдатная магчымасць правесці вечар пятніцы разам з дзецьмі ў атмасферы гумару, пазітыва і цудоўнай музыкі.
Дарослыя з задавальненнем пазнаюць дарагія сэрцу мелодыі дзяцінства, а юныя слухачы не толькі сустрэнуцца з музыкай з любімых мультфільмаў, але і дакрануцца да свету класікі ў выкананні аднаго з лепшых калектываў краіны.
Для вас прагучаць гумарыстычныя творы, папулярная музыка з мультфільмаў і кіно, знакамітая опера-пародыя “Піф-паф, ой-ой-ой!” Максіма Дунаеўскага.
Праграму канцэрта дапоўняць вядомыя старонкі класічнай музыкі (“Жарт” Іагана Себасцьяна Баха, “Дуэт котак” Джаакіна Расіні і інш.) і папуры на ўсімі любімыя мелодыі Вольфганга Амадэя Моцарта ў джазавай апрацоўцы.