Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў

“Пад чыстым васільковым небам...”: юбілейны канцэрт кампазітара Сяргея Бугасава

Статус: Перанесены
Дата: 16.09.2021 пачатак у 19:00
Перанесены: 14.10.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Харавая музыка
В программе:

Сяргей Бугасаў – музыка на словы М.Багдановіча, Г.Ахматавай, У.Набокава, Р.Барадуліна, Л.Пранчака і інш.

Юбілейны канцэрт кампазітара Сяргея Бугасава

“ПАД ЧЫСТЫМ ВАСІЛЬКОВЫМ НЕБАМ...

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

Мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава

***

“Калі я закаханы ў верш, ён не адпускае мяне да апошняй ноты ...”

кампазітар Сяргей Бугасаў

Спецыяльна да юбілею беларускага кампазітара Сяргея Бугасава Дзяржаўны камерны хор Беларусі падрыхтаваў новую канцэртную праграму “Пад чыстым васільковым небам...”.

Выдатная паэзія Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, Леаніда Пранчака, Уладзіміра Набокава і Ганны Ахматавай прагучыць у спалучэнні з выразнай мелодыкай і арыгінальным індывідуальным стылем кампазітара. Менавіта ў харавой музыцы талент Сяргея Бугасова праявіўся найбольш моцна, на сённяшні дзень яго аўтарству належыць больш за сто твораў на розныя тэксты.

Творчая манера кампазітара характарызуецца песенным меладызмам, нацыянальным каларытам, сінтэзам традыцый і сучаснасці. Па словах Сяргея Бугасава, сваю музыку ён стварае перш за ўсё для слухачоў, і не існуе нічога важнейшага водгуку ў чалавечых сэрцах.

Сяргей Бугасаў любіць і разумее нацыянальную паэзію, у сваёй творчасці ён звяртаецца да тэкстаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Сяргея Грахоўскага, Ніла Гілевіча і многіх іншых. Легендарная музычнасць вершаў Максіма Багдановіча найбольш ярка адчуваецца менавіта ў жанры вакальнай музыкі. У канцэрце прагучаць творы на яго знакамітыя паэтычныя тэксты “Здароў, марозны, звонкі вечар!” і “Ціха на сэрцы”.

16 верасня 2021, 19:00, Малая зала Белдзяржфілармоніі (пр.Незалежнасці, 50)

«Под чистым васильковым небом»: юбилейный концерт композитора Сергея Бугасова