Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

Пётр Елфімаў: “Незабыўнае…” лепшае з творчай спадчыны ансамбля “Песняры” Уладзіміра Мулявіна

Дата: 20.11.2019 пачатак у 19:00

«Гэты вечар абяцае аншлаг! Іншага проста не дадзена, бо ў адным праекце з'яднана адразу некалькі гучных падзей.

Па-першае, гэта — 50-годдзе з дня заснавання легендарнага ВІА “Песняры” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна. Менавіта гэтай даце і прысвечаны канцэрт “Незабыўнае”.

Па-другое, спяваць лепшыя песні з творчай спадчыны знакамітага ансамбля будзе не хто іншы, як сам Пётр Елфімаў — зорка беларускай і расійскай эстрады, артыст, якога па-сапраўднаму любяць і заўсёды чакаюць у Мінску.

Па-трэццяе, вечарыну ладзіць Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца — калектыў, які доўгія гады рупліва назапашвае рэпертуар і прапагандуе творчую спадчыну ансамбля “Песняры”.

У суправаджэнні аркестра Пётр Елфімаў выканае любімыя ўсімі творы, якія па праву ўвайшлі ў залаты фонд беларускай эстраднай песні. Сярод іх — “Александрына”, “Зачарованая”, “Завушніцы”, “Мой родны кут”, “Жураўлі на Палессе ляцяць”, “Вераніка”, “Спадчына”, ”Чырвоная ружа” і шмат іншых папулярных мелодый з творчай спадчыны знакамітага ансамбля. Гэтыя песні стануць наілепшым падарункам паклоннікам “Песняроў”.

Прыемным сюрпрызам вечара стане прэзентація кампакт-дыска «Повинуясь песенному дару», на якім будуць сабраны рэдкія запісы Уладзіміра Мулявіна. Дыск рыхтуе да выдання мінская фірма “Каўчэг”.

Запрашаем усіх у Вялікую канцэртную залу Беларускай дзяржаўнай філармоніі 20 лістапада 2019 года!»

Вольга Брылон

Пётр Елфімаў: “Незабыўнае…” лепшае з творчай спадчыны ансамбля “Песняры” Уладзіміра Мулявіна