Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Шоу ў стылі Брадвей”

Дата: 16.12.2022 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Папулярная музыка

“ШОУ У СТЫЛІ БРАДВЕЙ

Вольга Калеснікава

Рэжысёр – Арцём Еўсіевіч

***

16 снежня ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца чарговы яркі творчы эксперымент. Упершыню праграму “Шоу ў стылі Брадвей” можна было пачуць год таму. Па шматлікіх просьбах мы паўтараем праграму, што ўпадабалася гледачам.

Гісторыя маладой дзяўчыны, якая апынулася воляй лёсу ў Нью-Ёрку, выдатнай асобы, якая марыць пакінуць водгаласак свайго сэрца на брадвейскіх вуліцах. Выпадковай міначцы гатовы дапамагчы вулічныя музыканты, якія гэтак жа, як і яна, жывуць музыкай.

Непаўторная атмасфера Нью-Ёркскага Брадвея і хіты з рэпертуару зорак амерыканскай эстрады мінулага стагоддзя: Фрэнка Сінатры, Уітні Х’юстан, Элы Фіцджэральд, Фрэдзі Мерк’юры, Майкла Джэксана, Стыві Уандара, Джэймса Браўна, Рэя Чарльза – у канцэрце “Шоу ў стылі Брадвей”.

Малады і вельмі таленавіты рэжысёр Арцём Еўсіевіч запрасіў у якасці салісткі праграмы артыстку Дзяржаўнага маладзёжнага тэатра эстрады Вольгу Калеснікаву, вядомую шматлікім гледачам па мінулых з велізарным поспехам у Белдзяржфілармоніі канцэртных праграмах “Французскі бульвар” і творчым вечары кампазітара Аляксандры Пахмутавай.

Разам з Вольгай Калеснікавай у канцэрце выступяць яе сябры і калегі па творчасці. Хай гэта застанецца маленькай інтрыгай...

 

«Шоу в стиле Бродвей»