“ШОУ У СТЫЛІ БРАДВЕЙ”
Вольга Калеснікава
У канцэрце бярэ ўдзел
Ігар Задарожны
Рэжысёр – Арцём Еўсіевіч
***
13 снежня ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца чарговы яркі творчы эксперымент. Упершыню праграму “Шоу ў стылі Брадвей” можна было пачуць год таму. Па шматлікіх просьбах мы паўтараем праграму, што ўпадабалася гледачам.
Гісторыя маладой дзяўчыны, якая апынулася воляй лёсу ў Нью-Ёрку, выдатнай асобы, якая марыць пакінуць водгаласак свайго сэрца на брадвейскіх вуліцах. Выпадковай міначцы гатовы дапамагчы вулічныя музыканты, якія гэтак жа, як і яна, жывуць музыкай.
Непаўторная атмасфера Нью-Ёркскага Брадвея і хіты з рэпертуару зорак амерыканскай эстрады мінулага стагоддзя: Фрэнка Сінатры, Уітні Х’юстан, Элы Фіцджэральд, Фрэдзі Мерк’юры, Майкла Джэксана, Стыві Уандара, Джэймса Браўна, Рэя Чарльза – у канцэрце “Шоу ў стылі Брадвей”.
Малады і вельмі таленавіты рэжысёр Арцём Еўсіевіч запрасіў у якасці салісткі праграмы артыстку Дзяржаўнага маладзёжнага тэатра эстрады Вольгу Калеснікаву, вядомую шматлікім гледачам па мінулых з велізарным поспехам у Белдзяржфілармоніі канцэртных праграмах “Французскі бульвар” і творчым вечары кампазітара Аляксандры Пахмутавай.