Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Совместный концерт Сергея Долгушева и Александра Ясинского

Дата: 14.06.2017 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Сучасная музыка

14 чэрвеня ў Белдзяржфілармоніі (пр. Незалежнасці, 50) адбудзецца вялікі супольны канцэрт Сяржука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага.

Канцэрт будзе складацца з дзвюх дзеяў: у першай прагучаць «Літвінская сюіта» і лірніцкія спевы, а ў другой – песні на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса. Гэтая ўнікальная праграма будзе ўпершыню прэзентаваная ў Беларусі: дагэтуль яна выконвалася толькі на канцэрце ў Празе і на конкурсе «Бардаўская восень-2015».

Сяржук Доўгушаў – музыка, этнограф, выкладчык, менеджэр культурніцкіх праектаў. З'яўляецца салістам Филармоніі для дзяцей і юнацтва Белдзяржфілармоніі і лідарам гурта Vuraj. Сяржук – кіраўнік і арганізатар праекта «Спеўны сход».

Аляксандр Ясінскі – баяніст, кампазітар і педагог. З'яўляецца лаўрэтам шматлікіх беларускіх і міжнародных музычных конкурсаў. Удзельнік гуртоў The Unlimited Trio, «Морф», BosaeSonca, Vuraj. Аляксандр піша музыку да фільмаў і спектакляў. Зараз жыве і працуе ў Празе, і прыедзе ў Беларусь адмыслова для гэтага канцэрта.

14 чэрвеня, 19.00

Белдзяржфілармонія, Малая зала імя Р.Шырмы (пр. Незалежнасці, 50)

Супольны канцэрт Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага

Квіткі: 9-10 рублёў у касе філармоніі.

Сачыць за навінамі мерапрыемства можна праз суполкі «УКантакце» і Facebook.

Інфалінія: +375295657218.

Совместный концерт Сергея Долгушева и Александра Ясинского