Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Сузор’е талентаў”: Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча

Дата: 17.02.2023 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Народная музыка
У праграме:

А.Друкт – “Гарэзлівыя прыпеўкі”

У.Кур’ян – Канцэрціна

Н.Паганіні – “Венецыянскі карнавал”

Ж.-Ф.Рамо – “Танец” з оперы “Галантная Індыя”

Дж.Вердзі / Л.Басі – Канцэртная фантазія на тэмы оперы “Рыгалета”

Дж.Гершвін – Фантазія на тэмы оперы “Поргі і Бес”

Л.Андэрсан – “Fiddle-Faddle / Драбязінка”

Р.Гальяно – “Вальс Марго”

А.П’яцола – “Зіма”

і іншыя папулярныя творы

 

 

“СУЗОР’Е ТАЛЕНТАЎ. Так называецца канцэрт, які адбудзецца 17 лютага 2023 года на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У гэты вечар сваё віртуознае майстэрства прадэманструюць публіцы салісты Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча – найстарога калектыву, які на працягу шматлікіх гадоў старанна збірае пад сваім крылом самых яркіх і таленавітых выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па класе народнага выканальніцтва, лаўрэатаў розных міжнародных конкурсаў.

У аркестры імя І.Жыновіча нямала яркіх музыкантаў, сапраўдных зорак сучаснага музычнага выканальніцтва. Гэта цымбалісты Ларыса РыдлеўскаяВольга Грыгарэнка, Юлія ВысоцкаяАлена Касціцына і Аксана Хахол, баяністы Дзяніс Чорны і Дзяніс Лабкоў, выканаўца на ўдарных Сяргей Шаптуноў, Мікалай Мішчанка (кларнет). Усе яны возьмуць удзел у вялікім гала-канцэрце 17 лютага.

Бліскучы феерверк віртуозных мелодый, чаргаванне разнастайных музычных нумароў, якія, як у калейдаскопе, змяняюць свае фарбы і ўзоры, моц і прыгажосць аркестравага гучання і, нарэшце, уражальная сустрэча з музыкантамі, чые імёны складаюць летапіс нацыянальнай беларускай школы ігры на народных музычных інструментах – усё гэта забяспечыць публіцы яркія, непадробленыя эмоцыі!

Дырыжор – Аляксандр Высоцкі

Вядучая канцэрта – Вольга Брылон

«Созвездие талантов»: Национальный академический народный оркестр Республики Беларусь им. И.Жиновича