ТВОРЧЫ ВЕЧАР УЛАДЗІМІРА ГЛУШАКОВА
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Мастацкі кіраўнік – падпалкоўнік Дзмітрый Наўмовіч
Дырыжор – падпалкоўнік Аляксей Юрчанка
Галоўны балетмайстар – Анжэла Андрачык
Галоўны хормайстар – Уладзімір Глушакоў
У канцэрце бяруць удзел:
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
ансамбль “Камерата”
Мастацкі кіраўнік – Вольга Вараб’ёва
Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Мастацкі кіраўнік – Інэса Бадзяка
Хор хлопчыкаў і юнакоў імя І.А.Жураўленкі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Кіраўнік – Сямён Кліманаў
Хор хлопчыкаў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №10 імя Я.А.Глебава г. Мінска
Кіраўнік – Уладзімір Глушакоў
Узорны хор “Дэцыма” Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №10 імя Я.А.Глебава г. Мінска
Кіраўнік – Аляксей Клімовіч
Узорны хор “Радасць” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі
Кіраўнік – Таісія Церашчук
Узорны ансамбль танца “Дзіця свету” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі
Кіраўнік – Тамара Быстрова
***
Глушакоў Уладзімір Валер’евіч – беларускі харавы дырыжор, педагог, музычна-грамадскі дзеяч. У 1994–2011 гг. узначальваў хор хлопчыкаў і юнакоў (цяпер імя І.А.Жураўленкі) Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі; працаваў з прафесійнымі і самадзейнымі калектывамі нашай краіны. З’яўляецца нязменным удзельнікам значных фестываляў і канцэртных мерапрыемстваў, што праводзяцца ў Беларусі. Выступаў на прэстыжных міжнародных канцэртных пляцоўках па запрашэнні Уладзіміра Співакова, а таксама разам з выбітным музыкантам сучаснасці Мішам Майскім.
Мае шматлікія водгукі ў беларускай і замежнай прэсе, у якой адзначаюцца адменныя рысы выканальніцкага стылю Уладзіміра Глушакова: дасканаласць і вытанчанасць вакальнай і харавой тэхнікі, глыбіня і пранікнёнасць выканальніцкай інтэрпрэтацыі.
За ўклад у развіццё прафесійнай музычнай адукацыі і прапаганду дасягненняў нацыянальнага мастацтва і культуры на міжнароднай арэне занесены ў Нацыянальную энцыклапедыю “Хто ёсць Хто ў Рэспубліцы Беларусь”, узнагароджаны іменнай стыпендыяй Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, мае шырокую калекцыю прызоў міжнародных конкурсаў і фестываляў, сярод якіх прыз Канцлера ФРГ і Гранд-прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.