Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Вясновы эскіз”: Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

Дата: 23.03.2022 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Харавая музыка

У чаканні вясновага сонца, абуджэння і абнаўлення заслужаны калектыў Дзяржаўны камерны хор Беларусі падрыхтаваў новую канцэртную праграму ВЯСНОВЫ ЭСКІЗ”.

Для вас прагучаць творы беларускіх кампазітараў, старадаўнія канты, сачыненні эпохі рамантызму і сучасная харавая музыка. Стылявая і жанравая разнастайнасць праграмы з’яднана лірычнай тэматыкай і агульным эмацыйным тонам музычнага выказвання.

Выдатныя старонкі вакальнай музыкі таксама расчыняцца ў знакамітых рамансах і песнях у выкананні салістаў калектыву. На працягу ўсёй музычнай гісторыі камерная вакальная лірыка застаецца для кампазітараў адмысловым асабістым дзённікам, магчымасцю адбіць у музыцы самае патаемнае.

У канцэрце бяруць удзел запрошаныя калектывы: абяднанне аматараў харавога спеву Светач (кіраўнік – Андрэй Кунцэвіч), навучальны хор малодшых класаў “Актава” і ансамбль “Карнавал Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №8 імя Р.Р.Шырмы г.Мінска (кіраўнік – Дзіна Сажына, канцэртмайстар – Таццяна Грынькова).

Мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава

Салісты – Арына Аляксеева сапрана

Вераніка Чарняўская сапрана

Кацярына Крашчук меца-сапрана

Андрэй Кунцэвіч тэнар

Партыя фартэпіяна – Іван Фінскі

“Вясновы эскіз”: Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь