Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Аркестр саксафонаў “BELSAXO”

Дата: 07.12.2024 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Духавы аркестр
У праграме:

І аддзяленне

Г.Свірыдаў – Музычныя ілюстрацыі да аповесці А.Пушкіна “Завея”

Ж.Ібер – Камернае канцэрціна

Саліст – Мікіта Пятроў

ІІ аддзяленне

С.Пракоф’еў – Фрагменты з балета “Рамэа і Джульета”

А.Крэпен – “Палёт саксафона”

Салістка – Дар’я Бабко

“BELSAXO GALA”

Аркестр саксафонаў “BELSAXO”

Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Павел Казак

Салісты – лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў

Дар’я Бабко

Мікіта Пятроў

Павел Казак

***

Аркестр саксафонаў BELSAXO сёлета святкуе сваю знамянальную дату – 5 гадоў! Першы канцэрт адбыўся ў дзень нараджэння выбітнага беларускага кампазітара Яўгена Глебава.

За гэты час прайшла вялікая колькасць яркіх канцэртаў, прэм’ерных выкананняў як арыгінальнай музыкі, гэтак і незвычайныя інтэрпрэтацыі твораў, якія ўвайшлі ў рэпертуар камерных, духавых, сімфанічных аркестраў. Аркестр саксафонаў з’яўляецца сталым удзельнікам упадабанай “Класікі ў Ратушы”, дзівячы гасцей і жыхароў сталіцы. Музычная палітра калектыву размаітая: ад барока да авангарду і джаза.

У канцэртнай праграме “BELSAXO GALA” прагучаць перліны сусветнай музыкі. Георгі Свірыдаў і яго знакамітыя музычныя ілюстрацыі да аповесці А.Пушкіна “Завея” падораць адчуванне надыходнай зімы.

Знакавы твор для кожнага саксафаніста – Камернае канцэрціна Жака Ібера. Непаўторная гарманічная мова, меладызм, энергічная рытміка, аўтарская задумка будуць расчынены майстрам сваёй справы Мікітам Пятровым.

Вечная тэма кахання паўстане перад слухачамі ў фрагментах з балета Сяргея Пракоф’ева “Рамэа і Джульета”.

Сучасны блок адкрые твор Алана Крэпена “Палёт саксафона” ў прачытанні яркай і самабытнай салісткі Дар’і Бабко.

Салісты:

  • Мікіта Пятроў – дацэнт кафедры духавых інструментаў і аркестравага дырыжавання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, артыст заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я.Фінберга, саліст квартэта саксафаністаў SAXAS. Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.
  • Дар’я Бабко – выкладчык Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, салістка ансамбля “Чараўніцы”. Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.
  • Павел Казак – выкладчык, мастацкі кіраўнік і дырыжор духавога аркестра, загаднік аддзялення духавых і ўдарных інструментаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі, саліст квартэта саксафаністаў SAXAS. Заснавальнік, мастацкі кіраўнік і дырыжор аркестра саксафонаў BELSAXO. Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

 

Аркестр саксафонаў “BELSAXO”