Арцюр Анэгер (1892–1955) – Сімфонія №2 для струнных і трубы ad libitum, H153 (1941)
Уладзімір Дарохін (*1948) – Сюіта для камернага аркестра «Мемарыял», прысвечаная загінулым за вызваленне Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў (1984)
I. Інтрадукцыя; II. Таката; III. Сарабанда; IV. Карагод
Сяргей Хвашчынскі (*1957) – Музычная фрэска «Хатынь» (1988)
Віктар Войцік (*1948) – Паэма-мемарыял “Хатынь” для цымбалаў, струнных і фартэпіяна (2022)
Эдуард Казачкоў (*1933) – Паэма “Званы Хатыні” для кантрабаса, фартэпіяна, ударных і струнных (1985)
Ігар Лучанок (1938–2018) – “Салаўі Хатыні” (на сл. Н.Тулупавай)
Уладзімір Алоўнікаў (1919–1996) – “Званы Хатыні” (на сл. У.Гатоўскага)
Яўген Глебаў (1929–2000) – “Залатая восень” з музыкі да к/ф “Я родам з дзяцінства” (1966)
Генрых Вагнер (1922–2000) – “Павана” з музыкі да балета “Пасля балю» (1971) (пералажэнне для струнных Е.Навуменкі)
Эдуард Казачкоў – Музычная карціна “У Вечнага агню” (1984)
Пётр Падкавыраў (1910–1977) – Марш “Радасць Перамогі” (20.06.1945)
Дзмітрый Смольскі (1937–2017) – “Абеліскі” (на сл. М.Ясеня)
Да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
“МУЗЫКА ПАМЯЦІ”
Струнны аркестр заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я.Фінберга
Канцэртмайстар – Яўгенія Арлова
Салісты – лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Ірына Іршонак (вакал)
Дзмітрый Саўчык (кантрабас)
Вольга Скорынава (цымбалы)
Вядучы, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Максім Расоха
***
У пярэдадне 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Струнны аркестр Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я.Фінберга прэзентуе новую канцэртную праграму “Музыка памяці”. У аснове праграмы – сачыненні беларускіх кампазітараў, якія рэдка выконваюцца: народных артыстаў СССР Я.Глебава і І.Лучанка, народных артыстаў Беларусі Г.Вагнера і У.Алоўнікава, заслужаных дзеячаў мастацтваў Беларусі Э.Казачкова, У.Дарохіна, П.Падкавырава і В.Войціка, прысвечаныя тэме мемарыяла “Хатынь”, які быў адкрыты ў 1969 годзе ў памяць аб ўсіх загінулых беларусаў на месцы спаленай вёскі. Ён стаў сусветным знакам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Таксама публіка пачуе сімфонію №2 французскага кампазітара А.Анэгера, якая стваралася ў гады гітлераўскай акупацыі Францыі і атрымала назву “Сімфонія супраціву”.
Канцэртная праграма “Музыка памяці” – гэта даніна памяці ўсім загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.