Імя Уладзіміра Мулявіна знакавае для беларускай культуры. Выдатны музыкант, ён адкрыў новую эру ў гісторыі айчыннай эстраднай музыкі. Дзякуючы творчасці створанага У.Мулявіным ансамбля “Песняры” ўвесь свет даведаўся пра Беларусь, яе песні і мову. Вось ужо 15 гадоў, як ён пайшоў з жыцця. І ўвесь гэты час ў дзень нараджэння У.Мулявіна Белдзяржфілармонія ладзіць канцэрт у яго гонар. Не будзе выключэннем і 2018 год. І зноў у “Канцэрце ў дзень нараджэння” (а менавіта такая назва гэтага штогадовага праекта) бярэ ўдзел Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І.Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Казінца.
12 студзеня на сцэне Белдзяржфілармоніі адбудзецца прэм’ера песеннага цыкла “Вянок” Уладзіміра Мулявіна на словы Максіма Багдановіча. У суправаджэнні аркестра заспяваюць вядомыя выканаўцы Ян Жанчак, Вячаслаў Ісачанка і Андрэй Коласаў. Гэту праграму, створаную У.Г.Мулявіным да 100-годдзя паэта Максіма Багдановіча, аркестр імя І.Жыновіча адрадзіў праз 26 гадоў пасля яе першага і апошняга выканання ансамблем “Песняры” ў Беларусі. Аранжыроўкі ўсіх 15 кампазіцый цыкла зрабіў дырыжор аркестра імя І.Жыновіча, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко. У праграме “Вянок” слухач пачуе як вядомыя песні (“Слуцкія ткачыхі”, “Лявоніха”, “Вераніка” (муз. І.Лучанка), “Зорка Венера (муз. С.Рак-Міхайлоўскага), так і зусім невядомыя шырокаму колу слухачоў кампазіцыі У.Мулявіна (“Па-над белым пухам вішняў”, “Прывет табе, жыццё на волі”, “На чужыне”, “Па ляду, у глухім бары” і шмат іншых).
прэм’еры “Вянка” гледачам канцэрта падрыхтаваны яшчэ адзін сюрпрыз — прэм’ерны паказ новага дакументальнага фільма “Пясняр. Сэрцам і думамі”, прысвечанага жыццю і творчасці У.Г.Мулявіна. Фільм прадставіць яго стваральнік — вядомы рэжысёр Уладзімір Арлоў. З творчасцю Уладзіміра Мулявіна яго звязвалі папярэднія рэжысёрскія працы, сярод якіх — самы першы музычны фільм “Песняры” (1971 г.) і фільм-канцэрт «А также цирк» (1983 г.). Фільм знят ы па заказу міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Прадзюсер – Уладзімір Бокун.