Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Цыкл канцэртаў “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва”: заслужаная артыстка Расіі Людміла Голуб

Дата: 19.10.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Арган
У праграме:

I аддзяленне

Іаган Себасцьян Бах – Прэлюдыя і фуга До мажор, BWV 531

Жан-Філіп Рамо – Тры ўрачыстыя арыі для органа і дзвюх труб

Луі-Нікаля Клерамбо – Сюіта 2-га тону

Жан-Батыст Люлі – Сюіта з камедыі-балета “Мешчанін у дваранстве”

Іаган Себасцьян Бах – Прэлюдыя і фуга ля мінор, BWV 543

II аддзяленне

Генры Пёрсел – Voluntary in d

Георг Фрыдрых Гендэль – “Прыбыццё Царыцы Саўскай” з араторыі “Саламон” (з дзвюма трубамі)

Фелікс Мендэльсон – Саната №2 до мінор, ор.65/2

Ральф Воан-Вільямс – Прэлюдыя на тэму валійскага гімна “Rhosimedre”

Чарльз Айвз – Варыяцыі на тэму Брытанскага гімна

Цыкл канцэртаў «Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва»

“АПАФЕОЗ ТРУБ”

заслужаная артыстка Расіі Людміла Голуб

У канцэрце бяруць удзел

Яўген Місевіч труба

Кірыл Дарога труба

Музыказнаўца – кандыдат мастацтвазнаўства Вольга Савіцкая

19 кастрычніка 2021 года свой новы канцэртны сезон адкрые ўнікальны арган Беларускай дзяржаўнай філармоніі. І паколькі арган – агульнапрызнаны кароль музычных інструментаў, а арган мінскай філармоніі – яшчэ і самы маштабны прадстаўнік сваёй сям’і ў Беларусі, Вялікую канцэртную залу пачне арганны сезон па-каралеўску, з апафеозу.

“Апафеоз труб” – першы канцэрт цыкла “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва” вядомага беларускага музыказнаўца Вольгі Савіцкай. У гэты вечар тысячы труб велічэзнага “Rieger-Kloss” адгукнуцца мноствам галасоў у арганнай музыцы XVII–XX стагоддзяў. Творы І.С.Баха, Ж.-Ф.Рамо, Л.-Н.Клерамбо, Ж.-Б.Люлі, Г.Пёрсела, Г.Ф.Гендэля, Ф.Мендэльсона, Р.Воана-Уільмса, Ч.Айвза прагучаць у выкананні салісткі, якая захоўвае ўласны сакрэт утаймавання беларускага “волата” – тытулярнай арганісткі Маскоўскага міжанроднага Дома музыкі, заслужанай артысткі Расіі Людмілы Голуб.

“Людміла Голуб – выдатная арганістка, якая валодае «таямніцамі» (далёка яшчэ не ўсімі зразуметымі), утоенымі ў гэтым інструменце, што бярэ пачатак углыбіні стагоддзяў”, – адклікаўся пра мастацтва выканаўцы знакаміты дырыжор Яўген Святланаў. Беларускім слухачам Людміла Голуб вядома даўно: яе выступенні ў зале Белдзяржфілармоніі і ў канцэртнай зале “Полацкі Сафійскі сабор” выклікаюць нязменнае захапленне ў публікі.

 

Цикл концертов «Шедевры мирового органного искусства»: заслуженная артистка России Людмила Голуб