I аддзяленне
Іаган Себасцьян Бах – Прэлюдыя і фуга До мажор, BWV 531
Жан-Філіп Рамо – Тры ўрачыстыя арыі для органа і дзвюх труб
Луі-Нікаля Клерамбо – Сюіта 2-га тону
Жан-Батыст Люлі – Сюіта з камедыі-балета “Мешчанін у дваранстве”
Іаган Себасцьян Бах – Прэлюдыя і фуга ля мінор, BWV 543
II аддзяленне
Генры Пёрсел – Voluntary in d
Георг Фрыдрых Гендэль – “Прыбыццё Царыцы Саўскай” з араторыі “Саламон” (з дзвюма трубамі)
Фелікс Мендэльсон – Саната №2 до мінор, ор.65/2
Ральф Воан-Вільямс – Прэлюдыя на тэму валійскага гімна “Rhosimedre”
Чарльз Айвз – Варыяцыі на тэму Брытанскага гімна
Цыкл канцэртаў «Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва»
“АПАФЕОЗ ТРУБ”
заслужаная артыстка Расіі Людміла Голуб
У канцэрце бяруць удзел
Яўген Місевіч труба
Кірыл Дарога труба
Музыказнаўца – кандыдат мастацтвазнаўства Вольга Савіцкая
19 кастрычніка 2021 года свой новы канцэртны сезон адкрые ўнікальны арган Беларускай дзяржаўнай філармоніі. І паколькі арган – агульнапрызнаны кароль музычных інструментаў, а арган мінскай філармоніі – яшчэ і самы маштабны прадстаўнік сваёй сям’і ў Беларусі, Вялікую канцэртную залу пачне арганны сезон па-каралеўску, з апафеозу.
“Апафеоз труб” – першы канцэрт цыкла “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва” вядомага беларускага музыказнаўца Вольгі Савіцкай. У гэты вечар тысячы труб велічэзнага “Rieger-Kloss” адгукнуцца мноствам галасоў у арганнай музыцы XVII–XX стагоддзяў. Творы І.С.Баха, Ж.-Ф.Рамо, Л.-Н.Клерамбо, Ж.-Б.Люлі, Г.Пёрсела, Г.Ф.Гендэля, Ф.Мендэльсона, Р.Воана-Уільмса, Ч.Айвза прагучаць у выкананні салісткі, якая захоўвае ўласны сакрэт утаймавання беларускага “волата” – тытулярнай арганісткі Маскоўскага міжанроднага Дома музыкі, заслужанай артысткі Расіі Людмілы Голуб.
“Людміла Голуб – выдатная арганістка, якая валодае «таямніцамі» (далёка яшчэ не ўсімі зразуметымі), утоенымі ў гэтым інструменце, што бярэ пачатак углыбіні стагоддзяў”, – адклікаўся пра мастацтва выканаўцы знакаміты дырыжор Яўген Святланаў. Беларускім слухачам Людміла Голуб вядома даўно: яе выступенні ў зале Белдзяржфілармоніі і ў канцэртнай зале “Полацкі Сафійскі сабор” выклікаюць нязменнае захапленне ў публікі.