Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Час навагодніх цудаў”: навагодняя музычная казка для дзяцей

Цудоўныя чароўныя ператварэнні, вясёлыя прыгоды казачных персанажаў, арыгінальная харэаграфічная пастаноўка, казачнае светлавое афармленне і неверагоднае жывое гучанне філарманічнага органа!

Калі прыходзіць Новы год? Вядома ж, з апошнім ударам курантаў! А калі гадзіннік зломіцца? Ці наступіць тады Новы год?.. І ўвогуле, хто захоўвае чароўны гадзіннік? Хто з’яўляецца захоўнікам часу?.. Адказы на гэтыя пытанні вы пазнаеце, наведаўшы нашу навагоднюю музычную казку. Захапляльныя пагоні, займальныя прыгоды і нават... Зрэшты, не будзем пакуль раскрываць усе навагоднія сюрпрызы. Вас чакаюць у госці Снягурка, Дзядуля Мароз, Іван Весялун, Васілінка-Весялінка, Каралёва Зларада Першая і іншыя казачныя персанажы.

Чакаем Вас у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі!

Аўтар праекта і рэжысёр-пастаноўшчык – Таццяна Можар

Аранжавальнік – Уладзімір Курловіч

Балетмайстар-пастаноўшчык – Святлана Рошчына

У галоўных ролях – салісты Белдзяржфілармоніі

У імпрэзе бярэ ўдзел дзіцячы тэатр танца “Фрэскі”

У праграме: М.Глінка, Л. ван Бетховен, С.Пракоф’еў, В.Саўчык

 

Найбліжэйшыя імпрэзы:

26 снежня (субота) 11.00 КУПІЦЬ КВІТКІ

26 снежня (субота) 14.00 КУПІЦЬ КВІТКІ

27 снежня (нядзеля) 11.00 КУПІЦЬ КВІТКІ

27 снежня (нядзеля) 14.00 КУПІЦЬ КВІТКІ

29 снежня (аўторак) 18.00 КУПІЦЬ КВІТКІ

30 снежня (серада) 10.00 КУПІЦЬ КВІТКІ

3 студзеня (нядзеля) 11.00 КУПІЦЬ КВІТКІ

3 студзеня (нядзеля) 14.00 КУПІЦЬ КВІТКІ

4 студзеня (панядзелак) 11.00 ОТМЕНА