Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

Корсак Наталля (домра, мандаліна)

Наталля Корсак – вядучая канцэртная выканаўца на домры і мандаліне. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас дацэнта М.Марэцкага). Лаўрэат Міжнароднага конкурсу «Кубак Поўначы» (Чарапавец, Расія, 2004 - III прэмія, 2006 - II прэмія ў катэгорыі «мандаліна»), Міжнароднага конкурсу імя Я. Кувахары для мандаліны - сола (Швайнфурт, Германія, 2005 - І прэмія і прыз - мандаліна японскага майстра М. Нагучы), II Міжнароднага конкурсу імя І. Жыновіча (Мінск, Беларусь, 2007 – I прэмія), Міжнароднага конкурсу ў Грэцыі (2007, І прэмія і прыз - мандаліна); дыпламант I Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча (Мінск, Беларусь, 2002), Міжнароднага конкурсу «International Akkordeonwettbewerb» ў складзе дуэта «Эліт» (Клінгенталь, Германія, 2004); лаўрэат і ўладальніца Гранд - прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

У 2005 годзе Н.Корсак ўдзельнічала ў V сесіі Еўрапейскага Моладзевага гітарна-мандаліннага аркестра (EGMYO) у Ларашэце (Люксембург), а таксама ў рабоце майстар-класаў у Ментане (Францыя). У 2006 годзе запісала кампакт-дыск «La molinara» з праграмай для класічнай мандаліны. Гастраліравала з сольнымі канцэртамі ў Токіа і Асаке (Японія), брала ўдзел у Міжнародным фестывалі «Eurozupfmusik - 2006» у Бамбергу (Германія) у складзе трыа «Танарт» (М.Марэцкі, Я. Грыдзюшка, Н.Корсак).

У цяперэшні час Н.Корсак з'яўляецца салісткай Беларускай дзяржаўнай філармоніі.