Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Правілы карыстання паслугамі Белдзяржфілармоніі

1. Сфера прымянення

1.1. Дадзеныя правілы рэгулююць юрыдычныя адносіны паміж гледачамі і Беларускай дзяржаўнай філармоніяй (далей - Белдзяржфілармоніі). Яны з'яўляюцца складовай часткай пагаднення, аўтаматычна заключаюцца бакамі пры набыцці ўваходных канцэртных білетаў на мерапрыемствы.

1.2. Дадзеныя правілы маюць сілу як для фізічных асоб, так і для арганізацый і іх членаў, пры набыцці ўваходных білетаў за наяўны і безнаяўны разлік, калі гэта не супярэчыць іншым дзеючым дадатковым пагадненням.

2. Гадзіны працы білетнай касы

Білетная каса працуе:

штодня з 10.00 да 20.00 гадзін, перапынак на абед з 14.00 да 15.00, кароткачасовыя тэхнічныя перапынкі (15 хвілін) цягам працоўнага дня. Тэлефон касы +375 17 396 16 17.

Білетная каса, змесцаваная ў пераходзе (ст. метро пл. Я.Коласа), працуе з 9.00. да 19.00. Тэлефон касы +375 17 284 67 01.

Пра працу кас па іншым графіку аб’яўляецца дадаткова.

3. Праграмы і час канцэртаў

Праграмы бягучых канцэртаў размяшчаюцца на рэпертуарных афішах і на сайце Белдзяржфілармоніі (www.philharmonic.by). Філармонія пакідае за сабой права ўносіць змены ў афішы. Калі прадстаўленне пачалося, наведвальнікам даецца магчымасць увайсці ў залу і заняць вольныя месцы толькі падчас паўз альбо антракту.

4. Браніраванне і папярэдні продаж білетаў

4.1 Браніраванне білетаў

Браніраванне білетаў гледачамі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з наяўнымі ў продажы білетамі на сайце Белдзяржфілармоніі, а таксама ў касе па тэлефоне + 375 17 396 16 17. Разавая камісія за браніраванне не збіраецца. Паводле правілаў, адна фізічная асоба можа забраніраваць на сайце не больш за 10 білетаў і выкупіць іх у касе Белдзяржфілармоніі цягам 1 (аднаго) працоўнага дня. Дастаўка білетаў не ажыцяўляецца.

4.1.1 Спосабы браніравання білетаў
Пасля апублікавання зводнай рэпертуарнай афішы арганізацыі могуць забраніраваць квіткі на заяўленыя ў ёй праграмы па безнаяўным разліку па тэл. +375 17 374 34 33. Квіткі можна заказаць па пісьмовай заяве, аправіўшы яе па факсе +375 17 366 76 92, або па электроннай пошце bgfbiletstol@tut.by.

4.1.2 Спосабы аплаты

Білеты могуць быць аплачаны фізічнымі асобамі ў касах Белдзяржфілармоніі як наяўнымі грошамі, так з дапамогай плацежных картак.

4.2 Папярэдні продаж білетаў у касах філармоніі

Папярэдні продаж білетаў на мерапрыемствы ажыццяўляецца ва ўсіх касах Белдзяржфілармоніі, тэатральна-канцэртных касах горада, пазаштатнымі ўпаўнаважанымі па продажы канцэртных білетаў. У першы дзень папярэдняга продажу купіць можна толькі 2 (два) квіткі на чалавека на пэўны канцэрт. З другога дня продажу білетаў абмежаванняў няма. Уваходныя білеты на аншлагавыя канцэрты, пры неабходнасці, прадаюцца толькі ў дзень канцэрту за гадзіну да яго пачатку.

4.3 Замена і вяртанне білета (абноўлена 03.03.2022)

У адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры (№413-3 ад 20.07.2016, артыкул 217) уваходныя квіткі, у тым ліку набытыя анлайн (электронныя квіткі), могуць быць вернутыя па ініцыятыве грамадзяніна, юрыдычнай асобы не пазней, чым за 1 (адзін) каляндарны дзень да дня правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства. Пры гэтым грамадзяніну ці юрыдычнай асобе, якія вярнулі ўваходны квіток, кампенсуецца 75% кошту ўваходнага квітка (пры афармленні звароту пры сабе мець пашпарт). Наяўнасць чэка, або іншага дакумента, што пацвярджае аплату, пры звароце квітка абавязкова.

У выпадку змены абвешчаных часу (тэрмінаў) і (ці) месцы правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замены яго іншым:

– грамадзянін, юрыдычная асоба маюць права наведаць гэтае культурна-відовішчнае мерапрыемства на падставе наяўнага ўваходнага білета ў дзень, на які яно перанесена (акрамя выпадку адмены культурна-відовішчнага мерапрыемства);

– грамадзянін, юрыдычная асоба маюць права вярнуць уваходны білет і атрымаць грашовую кампенсацыю кошту ўваходнага білета, прададзенага на першапачатковую дату мерапрыемства у поўным аб’ёме, не пазней за дату, у якую мерапрыемства адбылося.

У выпадку адмены культурна-відовішчнага мерапрыемства:

– грамадзянін, юрыдычная асоба мае права вярнуць уваходны квіток і атрымаць грашовую кампенсацыю кошту ўваходнага квітка у поўным аб’ёме да запланаванай даты мерапрыемства і цягам 3 (трох) каляндарных дзён пасля яго.

За ўваходныя квіткі, набытыя ў білетных аператараў і праз сістэму АРІП, камісія (сэрвісны збор) і кошт дадатковых паслуг, уключаныя пры аплаце, звароту не падлягаюць.

Да звароту ад фізічных асоб не прымаюцца квіткі, рэалізаваныя па безнаяўным разліку юрыдычным асобам.

У выпадку спазнення са зваротам білетаў, запыты аб кампенсацыю выплачанай сумы не могуць быць здаволены.

Абмену квіткі не падлягаюць.

4.4 Страта білетаў

Белдзяржфілармонія не выдае дублікаты і не пакрывае кошт згубленых білетаў.

4.5 Перапродаж білетаў

Грамадскі і камерцыйны перапродаж білетаў забаронены. Аднак гэта абмежаванне не распаўсюджваецца на асоб, якія займаюцца афіцыйным распаўсюдам білетаў, а таксама на асоб, якія ажыццяўляюць законны перапродаж партый білетаў пэўным грамадскім арганізацыям або групам людзей. Перапродаж білетаў на канцэрты ў памяшканнях філармоніі забаронены.

4.6 Камісія за браніраванне

Разавая камісія за браніраванне не бярэцца.

4.7 Абанементы

Кожны абанемент на канцэрты філармоніі сапраўдны на працягу аднаго канцэртнага сезону і прадастаўляецца на адно месца.

Кошт за абанемент ўключае ў сябе суму кошту білетаў.

Абанементныя білеты абмену і вяртанню не падлягаюць.

Перанос даты канцэртаў абанементнага цыклу, змены ў праграме канцэртаў або складзе ўдзельнікаў не з'яўляюцца прычынай для вяртання абанементных білетаў. Не залежна ад арганізацыйных або кадравых прычын Белдзяржфілармонія захоўвае за сабой права карэкціраваць і змяняць расклад канцэртных праграм.

5. Гардэроб

Паліто і іншыя рэчы неабходна пакідаць на ніжнім паверсе фае Белдзяржфілармоніі ў прызначаным для гэтага месцы (гардэробе). Забаронена праносіць у залу шумныя прадметы, багаж, радыётэлефоны, жывёл.

6. Бюро знаходак

Любыя прадметы, знойдзеныя ў памяшканнях Белдзяржфілармоніі, павінны быць дастаўлены ў кабінет адміністратараў (№ 126 – правы бок хола Вялікай канцэртнай залы). У выпадку страты рэчаў неабходна звярнуцца да мэнэджараў, адміністратара, дзяжурнай змене паста аховы.

7. Правілы ўнутранага распарадку

Уваход у глядзельную залу дапускаецца толькі пры наяўнасці білета на дадзенае мерапрыемства.

Гледачы дапускаюцца ў будынак Белдзяржфілармоніі за 45 хвілін да пачатку канцэрта. У зімовы час – за 60 хвілін да пачатку канцэрта.

У выпадку, калі будзе ўстаноўлена, што Ваш білет несапраўдны, Вы не будзеце дапушчаны ў глядзельную залу, вяртанне грошай або якая-небудзь іншая кампенсацыя не ажыцяўляецца.

Наведвальнікам можа быць адмоўлена ва ўваходзе ў Белдзяржфілармонію (або яны могуць быць выдаленыя з памяшкання Белдзяржфілармоніі) у выпадках, калі яны ствараюць перашкоду для правядзення мерапрыемства, працы супрацоўнікаў канцэртных залаў, з’яўляецца прычынай неспакою, выклікаюць беспарадкі, раздражняюць наведвальнікаў, маюць неахайны выгляд або займаюць месца, на якое ў іх білета няма.

Уваход у глядзельную залу ў стане алкагольнага ап’янення, пад уздзеяннем наркатычных або лекавых сродкаў катэгарычна забаронены.

У выпадку выяўлення двайных білетаў на адны і тыя ж месцы неабходна звярнуцца да адміністратара, які вырашыць склаўшуюся сітуацыю і прапануе заняць іншыя месцы.

7.1 Знешні выгляд

Строгага дрэс-коду не ўстаноўлена і дапушчальна дэмакратычная форма адзення. Тым не менш, адзенне павінна мець ахайны выгляд і задавальняць прынятым у грамадстве маральна-этычным нормам. Гледачы ў брудным і мятым адзенні, спартыўных касцюмах, а таксама мужчыны ў шортах і спартыўных трусах, жанчыны ў дэталях купальніка ў залу не дапускаюцца.

7.2 Бяспека

Аб вашай бяспецы клапоцяцца прафесіяналы! У будынку вядзецца відэаназіранне, дзяжурны ахоўнік заўсёды знаходзіцца ў холе на ўваходзе або ў фае Вялікай залы, на пасадзе аховы (службовы ўваход) Белдзяржфілармоніі.

Пры наведанні Белдзяржфілармоніі забаронена прыносіць з сабой зброю, боепрыпасы, лёгказапальныя рэчывы, колкія і рэзальныя прадметы, а таксама прадметы, што дзівяць нюх ці эстэтычныя пачуцці іншых гледачоў.

Ручная паклажа (рукзакі, буйнагабарытныя сумкі, пакеты, прадметы) з выняткам дробных асабістых рэчаў, партфеляў і дамскіх сумачак здаецца ў гардэроб.

Пры неабходнасці жаночыя сумачкі, партфелі і іншыя асабістыя рэчы, якія дазволена ўносіць у залу, па просьбе супрацоўнікаў аховы, варта прад'явіць ў расчыненым выглядзе.

Пры ўваходзе ў глядзельную залу просім выключаць мабільныя тэлефоны.

7.3 Дзеці

Уваход у глядзельную залу з дзецьмі, якія не дасягнулі 3-х гадоў, на вячэрнія канцэрты забаронены.

Дзеці 3-4 гадовага ўзросту могуць прысутнічаць на канцэрце бясплатна.

З 5-гадовага ўзросту дзіцяці неабходна набыць асобны білет.

На навагоднія дзіцячыя прадстаўленні бясплатна дапускаюцца дзеці да 3-х гадоў.

7.4 Жывёлы

Наведванне Белдзяржфілармоніі з жывёламі забаронена.

7.5 Прадукты харчавання, напоі

Уваход у глядзельную залу з прадуктамі харчавання і напоямі забаронены.

7.6 Правіла трэцяга званка

Уваход у партэр глядзельнай залы пасля пачатку канцэрту катэгарычна забаронены. Калі вы спазніліся, то свае месцы ў партэры магчыма заняць толькі падчас антракту.

Падчас правядзення мерапрыемства перамяшчэння па глядзельнай зале, не выкліканыя санітарнымі прычынамі асабістага характару, забароненыя.

7.7 Здымка і запіс

Вытворчасць фатаграфій, відэа і гуказапісаў любога віду строга забаронена. Белдзяржфілармонія захоўвае за сабой права на дазвол запісаў, здымак або трансляцыі асобных канцэртаў.

7.8 Праца журналістаў і СМІ

Не акрэдытаваныя журналісты ў залу не дапускаюцца.

Акрэдытацыя праводзіцца па папярэдняй пісьмовай заяўцы адміністрацыі СМІ. Акрэдытацыя журналіста не дае права на прадастаўленне глядзельнага месца ў зале.

Пропуск акрэдытаваных журналістаў ажыццяўляецца праз службовы ўваход па загадзя ўзгодненых з адміністрацыяй Белдзяржфілармоніі спісах і па прад'яўленні дакумента, які засведчвае асобу.

7.9 Кветкі

Кветкі ў глядзельную залу ўносіць дазволена.

Парадак ўручэння артысту кошыка кветак загадзя агаворваецца з мэнэджэрам канцэртнай залы, якога заўсёды можна знайсці ў фае канцэртных залаў перад пачаткам канцэрту.

7.10 Аўтографы і віншаванні

Атрыманне аўтографаў і прыняцце віншаванняў артыстамі ажыццяўляецца толькі пасля згоды артыстаў і папярэдняга ўзгаднення парадку і месца правядзення дадзеных працэдур з мэнэджэрамі альбо адміністратарамі канцэртных залаў.

8. Згода і азнаямленне

Мяркуецца, што наведвальнікі ўжо пры куплі білетаў або абанементаў на канцэрты Белдзяржфілармоніі азнаёмлены з асноўнымі палажэннямі сапраўдных Правілаў карыстання паслугамі Белдзяржфілармоніі і прымаюць іх.

9. Дата ўступлення ў сілу

Правілы карыстання паслугамі Белдзяржфілармоніі ўступаюць у сілу з 1 лютага 2012 года.