Абанемент №5 “Класіка – гэта класна!”
(тры канцэрты)
канцэрт першы
“ВАКОЛ СВЕТУ ЗА 80 ... ХВІЛІН!”
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў
Купіць Абанемент на ТРЫ КАНЦЭРТА: TCE.BY, KVITKI.BY, TICKETPRO.BY
Захапляльнае музычнае вандраванне “Вакол свету за 80 хвілін” здзейсняць юныя гледачы і іх бацькі разам з Дзяржаўным камерным аркестрам і яго дырыжорам Яўгенам Бушковым.
Музычныя хіты з усяго свету – Беларусі, Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Італіі, Турцыі, Індыі, Кітая, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі і інш. – прагучаць у выкананні аркестра і яго салістаў, майстроў сцэны Алега Подава, Паўла Бацяна, Кацярыны Мішчанчук…
Вандраванне суправаджаецца займальным расповедам (у вершаванай форме!) аўтара, дырыжора і вядучага Абанемента “Класіка – гэта класна” Яўгена Бушкова.
Ужо шмат гадоў з велізарным поспехам Яўген Бушкоў праводзіць гэты Абанемент у Маскве разам з аркестрам “Віртуозы Масквы” (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Уладзімір Співакоў), нядаўна адбыўся канцэрт у Санкт-Пецярбургскай філармоніі…
І ў Мінску “Класіка – гэта класна” працягваецца!
У бягучым сезоне гэта тры, па-сапраўднаму “класных”, канцэрта –
“Вакол свету за 80 хвілін” 15 снежня (субота)
“Капялюш чарадзея” – казка пра Мумі-троляў з аркестрам А.Ішмуратава (па матывам твораў Туве Янсан) – 17 сакавіка (нядзеля)
“Цудоўны ... Барабан!” (саліст, чараўнік і … шаман – Аляксандр Зубко) – 6 красавіка (субота)
Пачатак канцэртаў – 15.00
Кошт Абанемента на тры канцэрты – 18 руб.