Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

«Ці сэрца забудзецца…»: канцэртная праграма, прысвечаная творчасцi ляксандры Мікалаеўны Пахмутавай

Статус: Адменены
Дата: 08.05.2020 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Вакал

«ЦІ СЭРЦА ЗАБУДЗЕЦЦА…»

Канцэртная праграма, прысвечаная творчасцi народнай артысткi СССР, кампазiтара Аляксандры Мікалаеўны Пахмутавай

Выканаўцы – лаўрэаты i дыпламанты мiжнародных i нацыянальных конкурсаў, салiсты Беларускай дзяржаўнай фiлармонii

__________________________________________________________________

 

Аляксандра Мiкалаеўна Пахмутава – адна з самых улюбёных i таленавiтых кампазiтараў, сапраўдная легенда. Музыка Аляксандры Пахмутавай – сiмвал савецкай эпохi, на песнях кампазiтара вырасла не адно пакаленне. Яе кампазiцыi выконвалi першыя зоркi СССР, яе шлягеры гучалi на ўсiх радыястанцыях Савецкага Саюза. I нездарма Аляксандру Пахмутаву называюць самым народным кампазiтарам –  усе яе песнi заваёўвалi папулярнасць з першага праслухоўвання.

Вершы на мелодыi Александры Пахмутавай пiсалi многiя вядомыя паэты: Роберт Раждзественскi, Леў Ашанiн, Мiхаiл Матусоўскi, Яўген Далматоўскi, Мiхаiл Львоў, Сяргей Грабеннiкаў, Рыма Казакова i, канешне, Мiкалай Дабранраваў.

Музычная бiяграфiя кампазiтара налiчвае больш за 400 твораў, iх ведаюць i любяць мiльёны людзей ва ўсiм свеце.

У канцэртнай праграме «Цi сэрца забудзе...», якая адбудзецца 8 мая 2020 г. на сцэне Беларускай дзяржаўнай фiлармонii, у выкананнi яе салiстаў, лаўрэатаў i дыпламантаў мiжнародных i нацыянальных конкурсаў прагучаць легендарныя песнi «Надежда», «Нежность», «Беловежская пуща», «Звездопад», «Главное, ребята», «Мелодия», «И вновь продолжается бой...» i яшчэ шмат iншых вядомых i ўлюбёных твораў кампазiтара Александры Мiкалаеўны Пахмутавай.