Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год мира и созидания

Філармонія для дзяцей і юнацтва

Філармоніі для дзяцей і юнацтва Беларускай дзяржаўнай філармоніі больш за 55 гадоў. Гэта ўнікальны калектыў, які аб'ядноўвае высокапрафесійных спевакоў, інструменталістаў, музыказнаўцаў, не мае аналагаў у Рэспубліке Беларусь. Без малога палова творчага складу – лаўрэаты і дыпламанты прэстыжных міжнародных і нацыянальных конкурсаў. Творчая моладзь прадстаўлена ўнікальнымі спецыялістамі, многія з якіх з'яўляюцца стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сёння дзейнасць Філармоніі для дзяцей і юнацтва накіравана на музычна-асветніцкую працу, выхаванне ў падрастаючага пакалення музычнага і мастацка-эстэтычнага густу. Для дасягнення гэтай мэты наладжана пэўная сістэма работы: артысты прыязджаюць непасрэдна ва ўстановы адукацыі і прадстаўляюць гледачам літаратурна-музычныя праграмы. Гэта канцэрты-лекцыі творчых груп, дзе акрамя музыказнаўца-вядучага выступаюць вакалісты і інструменталісты ў суправаджэнні акампаніятара-канцэртмайстра.

У рэпертуары Філармоніі для дзяцей і юнацтва – разнастайныя музычна-пазнавальныя праграмы, якія разлічаны на дзяцей дашкольнага, малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, а таксама навучэнцаў старэйшых класаў школ, гімназій, каледжаў і студэнтаў ВНУ. Сярод найбольш папулярных канцэртных праграм можна адзначыць: цыклы канцэртаў «Сцяжынкі, якія вядуць да музыкі», «Музыка і літаратура» музыказнаўца Анатоля Парэцкага, музычныя праграмы для дзяцей і юнацтва «Музычная матэматыка», «Я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі», «Паэзія «Сярэбранага стагоддзя»» музыказнаўца Кацярыны Агароднікавай, канцэртныя праграмы «Урок ветлівасці», «Бывайце здаровы», «Спадчына» музыказнаўца Вячаслава Пяцько, музычныя казкі «Чырвоная шапачка», «Дзюймовачка» беларускага кампазітара Ўладзіміра Саўчыка, музыкальная казка для дзяцей «Чароўны край» Сяргея Доўгушава, канцэртная праграма «Пра Вайну = супраць вайны» Аляксея Фралова і шмат іншых.

Штогод артысты Філармоніі для дзяцей і юнацтва праводзяць у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі навагоднія музычныя спектаклі для дзяцей. Гэтыя яркія і займальныя прадстаўлення здабылі велізарную папулярнасць у гледачоў.

У дні школьных вясновых канікул у Малой зале імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі стала добрай традыцыяй праводзіць літаратурна-музычныя праграмы для навучэнцаў малодшых і сярэдніх класаў, іх бацькоў і настаўнікаў.

У рэпертуары артыстаў калектыву шырока прадстаўлены не толькі музычныя творы для дзіцяча-юнацкай аўдыторыі. Вакалісты, інструменталісты пастаянна выступаюць з сольнымі праграмамі ў вячэрніх канцэртах Белдзяржфілармоніі і для дарослай публікі, а таксама запрашаюцца да супрацоўніцтва ў вядучыя калектывы краіны.

Прадстаўляючы нашаму юнаму гледачу лепшыя дасягненні нацыянальнай і сусветнай класічнай музыкі, Філармонія для дзяцей і юнацтва вырашае складаную задачу па ажыццяўленні ўзаемасувязі мастацкай культуры і мастацка-эстэтычнай адукацыі ў Рэспубліке Беларусь.

Дырэктар – Мазурын Алег Іванавіч

Рэжысёр-пастаноўшчык – Мажар Таццяна Георгіеўна

Загадчык музычнай часткі – Бабарыкін Віктар Уладзіміравіч

Рэдактар – Цыбульская Юлія Юр'еўна

Адміністратары:

Смалянка Святлана Канстанцінаўна

Траццякова Ірына Георгіеўна

Кантактныя тэлефоны:

+375 17 374 35 86

+375 17 397 47 44

e-mail: kinderfilary@mail.ru

Instagram: https://www.instagram.com/kinderfilary/