Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Цыкл канцэртаў “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва”: Жан-П’ер Стайверс (Нідэрланды)

Дата: 01.03.2022 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Арган
У праграме:

I аддзяленне

Д.Букстэхудэ (1637–1707)

– Пасакалія рэ мінор, BuxWV 161

– Харал “Nun bitten wir den Heiligen Geist”, BuxWV 208

Н. дэ Грыньі (1672–1703)

– Tierce en taille

Ф.Мендэльсон-Бартольдзі (1809–1847)

– Прэлюдыя і фуга рэ мінор, ор.37/3

Ш.M. Відор (1844–1937)

– Andante sostenuto з Сімфоніі №9 до мінор “Гатычнай”, ор.70

Х.Фр.Андрысен (1892–1981)

– Харал I

II аддзяленне

A.Вамес (*1953)

– “Fiducie”

М.Тарывердзіеў (1931–1996)

– Канцэрт №1 “Касандра”

Intrada; Aria

– “17 імгненняў вясны”

І.С.Бах (1685–1750)

– Таката і фуга рэ мінор “Дарыйская”, BWV 538

Цыкл канцэртаў Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва

галоўны арганіст Лімбургскага сімфанічнага аркестра

тытулярны арганіст Кафедральнага Сабора св. Хрыстафора і капэлы Carolus у Рурмандзе (Нідэрланды)

лаўрэат міжнародных конкурсаў

Жан-Пер Стайверс (Нідэрланды)

Музыказнаўца – кандыдат мастацтвазнаўства Вольга Савіцкая

***

Вялікі канцэртны арган Беларускай дзяржаўнай філармоніі сваім царскім гучаннем вітае надыход вясны!

1 сакавіка 2022 года кандыдат мастацтвазнаўства Вольга Савіцкая запрашае на чарговы канцэрт свайго аўтарскага цыкла “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва”, у якім выступіць галоўны арганіст Лімбургскага сімфанічнага аркестра, тытулярны арганіст Кафедральнага Сабора св. Хрыстафора і капэлы Carolus у Рурмандзе Жан-Пер Стайверс (Нідэрланды).

Гэты выбітны выканаўца, лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў, рэгулярна дае канцэрты ў Еўропе, Японіі, ЗША, Расіі. Неаднаразова выступаў з Сіднэйскім сімфанічным аркестрам пад кіраўніцтвам Уладзіміра Ашкеназі і з Каралеўскім фламандскім сімфанічным аркестрам пад кіраўніцтвам Эда дэ Ваарта.

Вялікую вядомасць у свеце атрымаў арганны дуэт Жан-П’ера Стайверса з Хірока Іноўэ.

Жан-П’ер Стайверс з’яўляецца арганізатарам штогадовага Міжнароднага арганнага фестывалю з удзелам музыкантаў з сусветнымі імёнамі. Атрымаў адукацыю ў Маастрыхце і Амстэрдаме (дзе скончыў кансерваторыю імя Я.Свелінка) і ўдасканальваў сваё майстэрства пад кіраўніцтвам знакамітых арганістаў Еўропы. Стайверс вядомы таксама як піяніст, дырыжор і педагог, які штогод праводзіць майстар-класы і выкладае ў Маскоўскай Міжнароднай Летняй школе ў Гнесінцы.

1 сакавіка Жан-П’ер Стайверс прэзентуе ў Белдзяржфілармоніі праграму, што ўражвае разнастайнасцю. У сваёй падборцы арганных шэдэўраў маэстра пракладае шляхі ад “вялікай эпохі” арганнага мастацтва да сучаснасці, падахвочваючы музыку далёкіх адзін ад аднаго традыцый да ўзаемадзеяння ў адной часовай прасторы. У гэты вечар узоры барочнага мастацтва (Дзітрыха Букстэхудэ, Іагана Себасцьяна Баха, Нікаля дэ Грыньі) будуць суседзіць з рамантычнымі творамі (Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі і Шарля-Мары Відора), а царкоўная музыка ХХ стагоддзя (Хендрык Андрысен) – з творамі папулярнага сучаснага дацкага аўтара Эда Вамеса і нават кінамузыкай Мікаэла Тарывердзіева. Дарэчы, Стайверс з’яўляецца прызнаным інтэрпрэтатарам музыкі гэтага кампазітара (у 1999 годзе стаў пераможцам І Міжнароднага конкурсу арганістаў імя М.Тарывердзіева) і нярэдка ўключае яе ў свае праграмы.

Цикл концертов «Шедевры мирового органного искусства»: Жан-Пьер Стайверс (Нидерланды)