Фартэпіяннаму дуэту Наталлі Котавай і Валерыя Баравікова 20 гадоў! Гэту падзею яны адсвяткуюць “разам” з іншымі юбілярамі – Л.Бернстайнам (100 гадоў), А.Месіянам (110 гадоў), Дж.Гершвінам (120 гадоў) і С.Джоплінам (150 гадоў). Нягледзячы на шаноўны век кампазітараў, праграма будзе яркай і запамінальнай. І нудзіцца ўжо дакладна нікому не давядзецца!
У праграме прагучаць:
Л.Бернстайн – Сюіта з мюзікла “Вестсайдская гісторыя”
С.Джоплін – Рэгтаймы
Дж.Гершвін – Фантазія з оперы “Поргі і Бэс”
А.Месіян – “Вобразы слова Амінь”