– Toccata y Fuga “La Magia del Flamenco” / Таката і фуга “Магія фламенка”
– Sigiriya por baile / Сігірыя пор байле
– “Torres y Palacios de Sevilla” (Rumba flamenco) / “Вежы і палацы Севіллі” (румба фламенка)
– Por Tangos / Пор Тангас
– “Batallones de Amor” (Rumba lenta) / “Батальёны кахання” (румба лента)
– Рor Buleria / Пор Булерыя
– Tanguillos de la luz / Тангільяс (Тангільяс дэ ла люс)
– “Mercados de Triana” (Sevillana) / “Кірмашы (красавіцкая феерыя)”
– “Copa de Grial” (Granaina) / “Чара Грааля”
– Рor Alegrías / Пор Алегрыас
“ДАРОГА Ў АНДАЛУСІЮ”
Любоў і запал, адзінота і боль, нястрымная радасць і ціхае шчасце... Калі для выразу гэтых пачуццяў не стае словаў, на дапамогу прыходзіць фламенка. Гэта жарсны і зачаравальны музычны жанр, што ўвабраў у сябе дух іспанскай і бунтарскай цыганскай культуры.
У бясконцым сусвеце пад назвай “Гітара” музыка фламенка з’яўляецца адным з самых яркіх сузор’яў. Канцэртная праграма “Дарога ў Андалусію” стане для вас сапраўдным прысвячэннем у гэты чароўны свет.
Вас чакае вытанчаная музыка ва ўнікальнай супольнасці гітары, кахона, перкусіі і трубы. У праграме вечара – лепшыя творы са скарбніцы канцэртнага рэпертуару прызнаных віртуозаў, якія падарылі свету фламенка: Пака дэ Лусіі, Вісэнтэ Аміга, Тамаціта, Эль Б’ехіна, Манола Франка, Эль Ніно дэ Пура і іншых вялікіх кампазітараў.
Ініцыятарамі і галоўнымі дзейнымі асобамі гэтага яркага музычнага спектакля стануць віртуозныя музыканты, чые імёны добра знаёмыя знатакам па ўсім свеце.
Запрашаем вас на канцэрт, дзе запал сустракаецца з віртуознасцю, а традыцыя – з сучасным гучаннем! ¡Olé!
- Валерый Чакон (гітара фламенка)
Адзін з вядучых гітарыстаў Еўропы, яркі прадстаўнік андалусійскай школы ігры на гітары. Яго выканальніцкую манеру адрознівае адменная віртуознасць і па-ўсходняму вытанчаная меладычнасць. Валерый – лаўрэат міжнародных конкурсаў і ўладальнік прэстыжнай прэміі “Прызнанне”. Ён скончыў Расійскую акадэмію музыкі імя Гнесіных (клас прафесара Аляксандра Фраўчы) і аспірантуру Нацыянальнай акадэміі музыкі ў Кракаве (Польшча). Карта гастроляў маэстра ахапляе ўсю Еўропу і шматлікія краіны свету.
- Ксенія Чакон (кахон, пальмас, перкусія)
Лаўрэат міжнародных конкурсаў і джазавых фестываляў. Задае рытмічны грунт канцэрта, напаўняючы гучанне аўтэнтычнымі рытмамі фламенка.
- Эль Глорыа (труба)
Лаўрэат джазавых конкурсаў і фестываляў. Яго труба дадае новыя, нечаканыя фарбы ў магічную музыку фламенка, ствараючы ўнікальны сплаў іспанскіх традыцый і джазавай імправізацыі.

























