Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Джаз для дзяцей: “Мастацтва і джаз”

Дата: 12.03.2023 пачатак у 15:00
Катэгорыя: Джаз

12 сакавіка 2023 года ў 15:00 мы прэзентуем Вашай увазе арыгінальную праграму, прысвечаную розным відам мастацтва: архітэктуры, скульптуры, тэатру, кіно і іншым. Мы будзем расказваць пра гэтыя віды мастацтва з дапамогай сучасных дзіцячых кніг і джаза.

Мы выбралі 10 дзіцячых кніг пра гэтыя віды мастацтва і 10 музычных твораў, якія з імі асацыююцца. Мы раскажам Вам пра гэтыя кнігі цікавыя, але малавядомыя факты і прэзентуем музычныя творы ў нашых аўтарскіх аранжаваннях, зробленых спецыяльна для маленькіх слухачоў.

***

“Джаз для дзяцей” – гэта:

– штомесячныя аўтарскія джазавыя канцэрты для дзяцей і іх бацькоў на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі;

– кожны канцэрт у рамках праекта “Джаз для дзяцей” – гэта тэматычная праграма, складзеная з вядомых класічных і джазавых твораў у аўтарскіх аранжаваннях, зробленых спецыяльна для маленькіх слухачоў прафесійным джазавым калектывам Беларусі – VIP Jazz Андрэя Славінскага;

– тэматыка кожнага канцэрта злучана з дзіцячай літаратурай: мы расказваем аб кнігах з дапамогай музыкі;

– “kid friendly-атмасфера”: мы рады бачыць слухачоў кожнага ўзросту, нават самых маленькіх!

 

 

Джаз для детей: «Искусство и джаз»