Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

І.С.Бах - арганная музыка. Канцэрт другі. Выканаўца - Юры Габрусь

Дата: 05.10.2018 пачатак у 20:00
Катэгорыя: Арган
В программе:

Іаган Себасцьян Бах

Прэлюдыя і фуга до мінор, BWV 546

Партыта на тэму харала “Sei gegrüßet, Jesu gütig” («Прывітанне, добры Езу»), BWV 768

Прэлюдыя і фуга соль мінор, BWV 535

Чатыры прэлюдыі на тэмы харалаў (з «Арганнай кніжкі»):

“Nun komm, der Heiden Heiland” (“Прыйдзі,о Збаўца грэшных”), BWV 599

“Gott, durch deine Güte” (“Божа, Тваёй ласкай”), BWV 600

“Herr Christ, der ein'ge Gottes-Sohn” (“Хрыстос, Адзінародны Сын”), BWV 601

“Lob sei dem allmächtigen Gott” (“Хвала будзь Богу Ўсемагутнгаму”), BWV 602

Харальная прэлюдыя “Allein Gott in der Höh sei Ehr” («Адзіна Богу слава будзь»), BWV 662

Прэлюдыя і фуга (Таката) Мі мажор, BWV 566

ІАГАН СЕБАСЦЬЯН БАХ

АРГАННАЯ МУЗЫКА

Канцэрт другі

 

Юры ГАБРУСЬ

арган

 

Заслужаны калектыў Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

прадстаўляе

цыкл канцэртаў вакальнай і арганнай музыкі

ГРАВІТАЦЫІ НАСУПЕРАК / contra gravitatem / NONOSTANTE LA GRAVITÀ 


Упершыню ў Беларусі ажыццяўляецца грандыёзны музычны праект!

Арганіст Юры Габрусь на працягу серыі канцэртаў выканае ўсе арганныя творы Іагана Себасцьяна Баха.

Юры Габрусь скончыў Акадэмію музыкі і драмы Гётеборгскага ўніверсітэту (Швецыя) на факультэце царкоўнай музыкі і аргана ў знакамітага арганіста і даследчыка д-ра Дж. Спеерстры (арган), д-ра К. Нэльсан (арган), д-ра Ё. Ландгрэна (імправізацыя). У 2011 г. Юры з’яўляўся студэнтам па абмену ў Акадэміі Мастацтваў у Брэмене (Германія), дзе яго настаўнікамі былі прафесар д-р Х. Давідсан (арган), Р. Кельбер (арган), К. Громан (імправізацыя). З 2003 па 2006 г. Юры працаваў асістэнтам-арганістам у Касцёле Найсвяцейшай Троіцы (г.Мінск). З 2003 г. з’яўляецца тытулярным арганістам Новаапостальскай царквы ў Мінску. Актыўна ўдзельнічаў у міжнародных арганных конкурсах, Акадэміях арганістаў Гётеборга, майстар-класах такіх знакамітых выканаўцаў як Т. Копман (Нідэрланды), Х.У. Эрыксан (Швецыя-Канада), А. Бундэман (Швецыя), Х. Фогель (Германія), Ж. ван Оортмерсэн (Нідерланды), Л. Ломан (Германія), Э. М. Белоцці (Італія-ЗША). З’яўляецца пастаянным удзельнікам ансамбля “Камерныя салісты Мінска” пад кіраўніцтвам дырыжора і клавесініста Дзмітрыя Зубава.

И.С.Бах - органная музыка. Исполнитель - Юрий Габрусь