Знакаміты беларускі віяланчэліст-віртуоз Іван Карызна вяртаецца ў Мінск з новай праграмай. Выпускнік Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Парыжскай кансерваторыі, які выступае з сольнымі канцэртамі ў розных краінах з лепшымі аркестрамі і музыкамі, Іван Карызна прадставіць на радзіме арыгінальную праграму ў ансамблі з піяністам Барысам Кузняцовым (Германія).
У гісторыі поспеху маладога віяланчэліста - узнагароды больш чым дзесяці міжнародных конкурсаў, сярод якіх асабліва важныя Конкурс імя П.І. Чайкоўскага ў Маскве і Конкурс імя Каралевы Лізаветы ў Брусэлі, дзе Іван не толькі стаў лаўрэатам, але і атрымаў Прыз глядацкіх сімпатый.
Сярод знакамітых калегаў, з якімі супрацоўнічаў і выступаў Іван Карызна, такія славутыя музыканты, як Валерый Гергіеў, Уладзімір Співакоў, Юрый Башмет, Гідон Крэмэр. Дзякуючы асабістаму садзейнічанню Уладзіміра Співакова, які параўнаў талент маладога беларуса з геніем Мсціслава Растраповіча, Іван Карызна атрымаў унікальную віяланчэль старадаўняга французскага майстра Агюста Бернарделя (Парыж, 1867 г.).
Геаграфія выступленняў Івана Карызны ахоплівае ўвесь свет: ад краін Еўропы да Ізраіля, Мексікі, ЗША і Японіі. Графік музыканта распісаны на некалькі гадоў наперад. Нягледзячы на тое, што кожны канцэрт важны і мае свой настрой, да канцэрту ў Мінску ў Івана Карызны асаблівае стаўленне. Беларускую публіку чакае цёплая сустрэча з яркім прадстаўніком сучаснай выканальніцкай школы.
праграма:
Ф. Шуберт. Саната ля мінор «Арпеджыёне» для віяланчэлі і фартэпіяна, D.821
Л. Бетховен. Саната № 9 Ля мажор «Крейцэрава», op. 47
(пералажэнне для віяланчэлі і фартэпіяна)
І. Брамс. Саната мі мінор для віяланчэлі і фартэпіяна, op. 38
Квіткі: 12, 15, 18, 20, 22, 25, 27 рублей. Інфалінія: +37529 2-366-166
#MuzzicDom (Музычны Дом «Класіка»)