саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, лаўрэат міжнародных конкурсаў
Аляксандр Міхнюк тэнар
Таццяна Старчанка фартэпіяна
У праграме: арыі з опер, рамансы А.Аляб’ева, А.Гурылёва, М.Глінкі, П.Чайкоўскага, Г.Свірыдава, рускія і неапалітанскія песні
17 красавіка 2021 года ў рамках праекта “Зоркі Вялікага тэатра на сцэне філармоніі” “Музычная гасціная” прэзентуе сольны канцэрт Аляксандра Міхнюка – аднаго з самых яркіх маладых тэнараў Беларусі. У Малой зале імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі Аляксандр Міхнюк супольна з піяністкай Таццянай Старчанка выканае праграму, у якую ўвайшлі арыі з опер, рамансы А.Аляб’ева, А.Гурылёва, М.Глінкі, П.Чайкоўскага, Г.Свірыдава, рускія і неапалітанскія песні. Голас незвычайнай прыгажосці, што перадае ўсе адценні чалавечых пачуццяў, артыстызм Аляксандра Міхнюка і дзіўная атмасфера “Музычнай гасцінай”, якая ствараецца яе мастацкім кіраўніком Таццянай Старчанка, зробіць гэты канцэрт значнай падзеяй у музычным жыцці сталіцы!