Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

Канцэрт віяланчэльнай музыкі: Яўген Фешчанка

Дата: 28.03.2019 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

КАНЦЭРТ ВІЯЛАНЧЭЛЬНАЙ МУЗЫКІ

 

Яўген Фешчанка віяланчэль

Партыя фартэпіяна – Жанна Варламава

 

У праграме: Г.Ф.Гендэль, Л.Бакерыні, Ф.Шуберт, К.Сен-Санс

 

“Музыка Франца Шуберт прысутнічае ў рэпертуары кожнага музыканта. Саната-Арпеджыоне — гэта складаны Шуберт і гучыць у канцэртных праграмах сталых віяланчэлістаў.

Удалае выкананне твору патрабуе збегу неабходных абставін. М.Растраповіч у свой час абраў менавіта гэты твор для сумеснай праграмы з Б.Брытэнам і выспавядальна шчыра распавядаваў пра містычную сваеасаблівасць фрагмента Санаты-Арпеджыоне: “…калі я граю музыку, я ўжо не Растраповіч, я той чалавек, які напісаў музыку… Але калі я выконваю Шуберта, на мне — строй ХІХ стагоддзя і даўгія валасы. У Санаце-Арпеджыоне ёсць фрагмент, дзе кампазітар (і я гэта дакладна ведаю!) раптам перастаў пісаць, падыйшоў да вакна і ўбачыў, што ідзе дождж… А пасля, праз нейкі час вярнуўся і працягнуў стварэнне…”

У канцэртнай праграме Яўгена Фешчанкі на сцэне Малой залы імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі 28 сакавіка — прысутнасць музыкі Франца Шуберта, прысутнасць знакамітай Санаты-Арпеджыоне...”

Ларыса Сімаковіч

Канцэрт віяланчэльнай музыкі: Яўген Фешчанка