Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Клавірная музыка Баха”: Андрэй Іваноў

Дата: 20.02.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

Андрэй Іваноў

У праграме:

І.C Бах – Таката рэ мінор, BWV 913

– Партыта №1 Сі-бемоль мажор, BWV 825

– Французская сюіта сі мінор, BWV 814

– Англійская сюіта рэ мінор, BWV 811

Пасля доўгага перапынку піяніст Андрэй Іваноў выступіць з сольным канцэртам на сцэне Малой залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі 20 лютага (свой апошні канцэрт Андрэй сыграў у 2015 годзе). У гэтым канцэрце будзе пададзена эксклюзіўная праграма, што складаецца з клавірных твораў І.С.Баха, у якой прасочваецца пэўная сіметрычнасць, бо канцэрт будзе адкрывацца Такатай рэ мінор і заканчвацца Англійскай сюітай рэ мінор – двума фундаментальна глыбокімі і трагічнымі творамі, напісанымі ў найлюбай танальнасці І.С.Баха​ – рэ мінор, а паміж імі, у ролі адмысловай інтэрмедыі, прагучыць Партыта № 1 Сі-бемоль мажор, якая кардынальна адрозніваецца ад іншых твораў і па характары, і па працягласці гучання. Дапоўніць яе мініяцюрная Французская сюіта сі мінор.

Андрэй ІВАНОЎ – выпускнік Каралеўскай кансерваторыі ў Бірмінгеме (Англія) і Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага. Малады піяніст выступаў у такіх прэстыжных залах Англіі, як Symphony Hall (Бірмінгем), Town Hall (Бірмінгем), Wigmore Hall (Лондан); у Вялікай і Малой залах Маскоўскай кансерваторыі. Супрацоўнічаў з такімі аркестрамі, як камерны аркестр фестывалю Enigma у Стратфардзе і з сімфанічным аркестрам Бірмінгема. У 2018 годзе з гэтым аркестрам Андрэй выступаў на адкрыцці аднаго з самых прэстыжных зал Англіі – Bradshaw Hall (Бірмінгем), дзе былі чальцы Каралеўскай сям’і, канцэрт запісваўся кампаніяй BBC.

У жніўні 2019 года Андрэй выпусціў дыск c малавядомымі транскрыпцыямі Ф.Ліста на NAXOS – адной з самых запатрабаваных і прэстыжных гуказапісных кампаній у свеце.

"Клавирная музыка Баха": Андрей Иванов