“КРАІНА ЎЗЫХОДНАГА СОНЦА”
Квартэт саксафаністаў “SAXAS”:
Мікіта Пятроў (саксафон-сапрана)
Павел Казак (саксафон-альт)
Віктар Цімафееў (саксафон-тэнар)
Дзмітрый Шувалаў (саксафон-барытон)
***
Японія – дзіўная краіна, дзе нібы спляліся разам досвед мінулага і погляд у будучыню, традыцыйны парадак і перадавыя дасягненні тэхнічнага прагрэсу. Адпачатку рэвалюцыі Мэйдзі гэта краіна пачала ўбіраць у сябе лепшыя дасягненні заходняй культуры, навукі, мастацтва. А ў музыцы насенне нацыянальнай культуры прарасло на глебе заходнееўрапейскай музычнай традыцыі. Саксафон стаў увасабленнем музычнага сінтэзу: мноства арыгінальных сачыненняў і перакладанняў зроблена японскімі кампазітарамі для гэтага інструмента і розных ансамбляў з яго ўдзелам; саксафаністы з Японіі, вядомыя на ўвесь свет, акадэмічныя і джазавыя, стварылі нацыянальную школу і фарміруюць вобраз саксафонавага выканальніцтва проста зараз.
У праграме “Краіна ўзыходнага сонца” квартэт саксафаністаў “Saxas” пазнаёміць слухачоў са мноствам меж японскай музычнай культуры: поглядам на заходні свет вачамі І.Кінасіты, М.Арымы, Э.Арыты, самабытнай музычнай мовай у творчасці Ю.Нагао, музыкай Д.Хісаісі да вядомай на ўвесь свет і поўнай чараўніцтва і бязмежнай фантазіі анімацыі Х.Міядзакі.
Не прапусціце магчымасці дакрануцца да музычнай культуры Японіі проста ў цэнтры нашай сталіцы!