Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Навагодняя музычная казка для дзяцей “Снежны баль у каралеўстве Казак”

Дата: 08.01.2023 пачатак у 11:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

Навагодняя музычная казка для дзяцей

“СНЕЖНЫ БАЛЬ У КАРАЛЕЎСТВЕ КАЗАК

У чароўным каралеўстве Казак плануецца адменная ўрачыстасць – навагодні снежны баль. На свята запрашаюцца жыхары каралеўства, вядомыя персанажы з дзіцячых казак, героі папулярных мультфільмаў і, вядома, вы – нашы юныя гледачы.

У тронную залу Каралевы чароўнага царства пачынаюць прыбываць госці: Маша і Мядзведзь, Эльза і Олаф з мультфільма “Халоднае сэрца”, Чырвоны Капялюшык, Фіксікі і іншыя казачныя героі. Цырымоніймайстар гатоў абвясціць пачатак снежнага балю, як раптам здараецца вялікая непрыемнасць: прапала навагодняя елка! Не атрымаўшы запрашэння на снежны баль, злая чараўніца Малефісента вырашыла ўкрасці галоўны знак зімняга свята. Хто верне навагоднюю красуню ў палац? Ці адбудзецца чаканы снежны баль у каралеўстве Казак?

Вас чакаюць займальныя прыгоды, неверагодныя пагоні, бітвы на шпагах і сапраўднае казачнае чараўніцтва!

Музычны спектакль падорыць гледачам прыемныя станоўчыя эмоцыі, веру ў дзіва і святочны навагодні настрой!

Запрашаем у Вялікую залу Беларускай дзяржаўнай філармоніі!

Аўтар праекта і рэжысёр-пастаноўшчык – Таццяна Можар

Кампазітар – Уладзімір Саўчык

Балетмайстар – Марына Філатава

 

Новогодняя музыкальная сказка для детей «Снежный бал в королевстве Сказок»