Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Нікалас Джонс (віяланчэль, Велікабрытанія), Таццяна Лесун (фартэпіяна)

Дата: 28.03.2018 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

Нікалас ДЖОНС віяланчэль

(Вялікабрытанія)

Партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў

Таццяна ЛЕСУН

У канцэрце прымаюць удзел:

лаўрэат міжнародных конкурсаў Лізавета ЛЕСУН віяланчэль

лаўрэат міжнародных конкурсаў Лізавета САУЛЬ скрыпка

лаўрэат міжнародных конкурсаў Святлана КУДЗІНА фартэпіяна

У праграме: С.Франк, І.С.Бах, Г.Сасноўскі, К.Дэбюсі, Б.Брытэн, З.Кодай

Нікалас Джонс зрабіў міжнародную выканаўчую кар’еру як камерны музыкант і саліст. Пастаянна выступае ў Англіі, Еўропе, ЗША. Сярод апошніх творчых дасягненняў – удзел у розных міжнародных фестывалях, сярод якіх St. Cyprien Festival у Францыі, Valdres Festival у Нарвегіі, Siena Quatro Music Festival у Італіі, а таксама Arona Festival на Тэнэрыфе, дзе ён выступаў разам з Карэйскім камерным аркестрам. Таксама адбыліся выступленні з Нацыянальным філарманічным камерным аркестрам у Літве, з Вільнюскім і Каўнаскім камернымі аркестрамі.

Нікалас Джонс з’яўляецца ўдзельнікам фартэпіяннага трыа разам з чэшскім скрыпачом Паўлам Фішарам і нарвежскім піяністам Гунарам Флагстадам.

Выступае з сольнымі канцэртамі ў Італіі ў суправаджэнні розных аркестраў.

З 2001 па 2006 год правёў шэраг майстар-класаў і сольных выступленняў на Bowdoin International Music Festival (ЗША), быў пастаянным удзельнікам міжнародных фестываляў у ЗША, Швейцарыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі.

З 1989 па 1997 год выступаў у складзе Bochmann Quartet, з якім зрабіў шэраг запісаў і даў мноства канцэртаў на вядучых фестывалях і ў самых прэстыжных залах Вялікабрытаніі. У той жа час займаў пасаду вядучага віяланчэліста Англійскага струннага аркестра, з якім выступаў у якасці саліста і кіраўніка ў Еўропе і ЗША разам з Іегудзі Менухіным.

Зараз выканаўца працуе над запісам альбома віяланчэльных сюіт І.С.Баха для італьянскага лэйбла Wide Classique.

Нікалас Джонс праводзіў майстар-класы ў кансерваторыях Англіі, Нарвегіі, Санкт-Пецярбурга, у Акадэміях музыкі Таліна, Вільнюса, Рыгі, кансерваторыях ЗША і Германіі.

У цяперашні час Нікалас Джонс узначальвае аддзяленне струнных інструментаў у Chetham’s Schooll of Music, а таксама займаецца выкладчыцкай дзейнасцю ў Royal College of Music.

Лізавета Лесун нарадзілася ў 2002 годзе ў Мінску. Скончыла 9 класаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас Ірыны Міхайлаўны Сцяпанавай). Зараз вучыцца ў класе Нікаласа Джонса. Брала ўдзел у канцэртах і фестывалях, якія праходзілі ў Мінску, Маскве, Каўнасе, Таліне, а таксама ў гарадах Германіі, Швейцарыі і Вялікабрытаніі.

Лізавета – лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, стыпендыят фонду Юрыя Розума.

Лізавета Сауль нарадзілася ў Мінску. Пачатковую музычную адукацыю атрымала ў Дзіцячай музычнай школе №10 (клас Агейчанкі Г.А.). Пазней скончыла Рэспубліканскую гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас выкладчыкаў Агейчанкі Г.А. і Мальцавай А.А.). Атрымала грант на навучанне ў міжнароднай школе Chetham’s Schooll of Music у Манчэстэры (Вялікабрытанія) і скончыла яе з адзнакай. Зараз Лізавета з’яўляецца студэнткай другога курса Каралеўскага Коледжа ў Лондане ў класе прафесара Яна Рэпкі. Лізавета з’яўляецца стыпендыятам фондаў ABRSM і Drake Calleja Trust. Прымала ўдзел у мастар-класах Максіма Вянгерава, Аляксандра Маркава, Таццяны Самуіл, Міхаіла Готсдзінэра, Олівера Чарліэра і шмат іншых.

Лізавета вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Выступае на вядучых сцэнах Вялікабрытаніі, Германіі, Нарвегіі, Італіі, Бельгіі і Рэспублікі Беларусь не толькі сольна, але і ў ролі першай скрыпкі «Сауль квартэта», які яна арганізавала ў 2012 годзе.

Лізавета Сауль – лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Нікалас Джонс (віяланчэль, Велікабрытанія), Таццяна Лесун (фартэпіяна)