Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Новы год па-галівудску

Дата: 30.12.2020 пачатак у 19:00

НОВЫ ГОД ПА-ГАЛІВУДСКУ

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў

У канцэрце бярэ ўдзел заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

Мастацкі кіраўнік – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава

Дырыжор – Юрый Караваеў

 

30 снежня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі адбудзецца святочны навагодні канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь Новы год па-галівудску. Дырыжор – Юрый Караваеў.

Музыка суправаджае кінематограф практычна з самых першых яго крокаў, яшчэ з тых часоў, калі нават у акцёраў на экране не было голасу. Можна не запомніць сюжэта фільма, прыгожыя краявіды і спецэфекты, але мелодыі любімых фільмаў застаюцца ў сэрцах гледачоў і з першых жа акордаў выклікаюць станоўчыя эмоцыі і прыемныя ўспаміны.

З канцэртнаю праграмай “Музыка кіно” сімфанічны аркестр філармоніі на працягу некалькіх гадоў з поспехам гастраляваў па розных краінах Еўропы. І вось пад канец такога складанага года музыканты аркестра вырашылі парадаваць сталічную публіку і прэзентаваць канцэртную праграму, што складаецца з саўндтрэкаў да самых папулярных галівудскіх фільмаў. Вы пачуеце мелодыі Ханса Цымера, Эніа Марыконе, Джона Уільямса з кінафільмаў “Піраты Карыбскага мора”, “Уладар кольцаў”, “Гладыятар”, “Кароль-леў”, “Аднойчы ў Амерыцы”, “Код да Вінчы”, “Зорныя войны”, “Інтэрстэлар” і інш.

У канцэрце бярэ ўдзел заслужаны калектыў Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь і запрошаныя салісты.

З нецярпеннем чакаем сустрэчы з вамі ў нашай імправізаванай кінаканцэртнай зале!

Новый год по-голливудски