Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год мира и созидания

“Песня анёлаў”: хор Дзіцячага музычнага тэатра-студыі Вялікага тэатра Беларусі

Дата: 25.04.2022 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Харавая музыка

ПЕСНЯ АНЁЛАЎ

Хор Дзіцячага музычнага тэатра-студыі Вялікага тэатра Беларусі

Хормайстры – Ала Васілеўская, Алена Сакалоўская

Партыя фартэпіяна і клавесіна – лаўрэат міжнародных конкурсаў Таццяна Панасюк

Салісты –

Аляксандр Кустаў тэнар

лаўрэат міжнароднага конкурсу

Святаслаў Сахараў барытон

лаўрэат міжнародных конкурсаў Наталля Мурзіна флейта

салісты заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Шырмы

лаўрэат міжнародных конкурсаў Алена Камарова сапрана

лаўрэат рэспубліканскага конкурсу Вольга Шаўчэнка меца-сапрана

Рэжысёр-пастаноўшчык і вядоўца – лаўрэат міжнароднага конкурсу Наталля-Разалія Родзіна

***

Ці ёсць што-небудзь святлей і чысцей за дзіцячы спеў? У спеве дзіцяці адначасна і прыгажосць, і пачуццё, і аповед, і фантазія, і тое, што так рэдка атрымоўваецца захаваць дарослым, – шчырасць. У поўны катаклізмаў час, калі нават самыя светлыя святы, здаецца, зусім страцілі свой сэнс, працягваюць расці дзеці. І ўнутры кожнага з іх – свой новы сусвет, у якім жыва ўсё: радасць, цікаўнасць, чараўніцтва, наіўнасць, дзёрзкасць, адвага, каханне і бязмежны давер. І неўтаймоўная вера ў святло.

Кожны новы сусвет гучыць па-свойму, і калі гэтыя сусветы яднаюцца ... атрымваецца дзіцячы хор.

Няма аднолькавых дзіцячых хароў, але і сярод іх можна знайсці той, які будзе вылучацца ў агульнай рознакаляровасці. Менавіта такі Хор Дзіцячага музычнага тэатра-студыі Вялікага тэатра Беларусі.

Людзі, якія нават часам наведваюць тэатры, не задумваюцца аб тым, якая колькасць оперных спектакляў прадугледжвае ўдзел у іх дзяцей – якія спяваюць, маўчаць, бегаюць па сцэне, суправаджаюць бацькоў. Бо опера – амаль заўсёды гісторыя жыцця, а жыццё без дзяцей – хіба гэта рэальна? “Піковая дама”, “Кармэн”, “Тоска”, “Багема” і інш. Балеты таксама нярэдка не могуць абысціся без чароўнай фарбы дзіцячых галасоў – “Шчаўкунок”, “Эсмеральда», “Карміна бурана”, “Стварэнне свету”...

Таму ў 1989 годзе ў Вялікім тэатры Беларусі быў створаны Дзіцячы музычны тэатр-студыя. Больш чым за 30 гадоў у ім вырасла не адно пакаленне дзяцей. Не ўсе з іх пасля сталі артыстамі, але ўсе без вынятку накіраваліся ў сталае жыццё, несучы ў сваёй душы магічнае “святло рампы”.

Сёлета Хор вырашыў змяніць звыклы фармат і выйсці за межы Вялікага тэатра з уласным канцэртам, перасунуўшыся на адзін вечар у Малую залу імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі. Юныя артысты (пры ўдзеле салістаў Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Шырмы) рыхтуюць музычную праграму, прымеркаваную да аднаго з самых светлых хрысціянскіх святаў – Уваскрысенню Хрыстоваму.

«Песнь ангелов»: хор Детского музыкального театра-студии Большого театра Беларуси