Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Ремус Азоіцэй (скрыпка), Эдуард Стан (фартэпіяна)

Дата: 21.11.2017 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
Канцэрт арганізаваны пры падтрымцы
Амбасады Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь
і прысвечаны Нацыянальнаму Дню Румыніі
Рэмус АЗОІЦЭЙ скрыпка
Эдуард СТАН фартэпіяна
І.Брамс – Саната №2 Ля мажор для скрыпкі і фартэпіяна, ор.100
К.Дэбюсі – Саната соль мінор для скрыпкі і фартэпіяна, L140
К.Сен-Санс – Інтрадукцыя і Ронда капрычыоза, ор.28
Дж.Энеску – Саната №3 ля мінор для скрыпкі і фартэпіяна, ор.25

З нагоды святкавання Нацыянальнага Дня Румыніі, 21 лістапада на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт выдатных музыкаў-віртуозаў румынскага паходжання. Знакаміты скрыпач Рэмус Азаіцэй і таленавіты піяніст Эдуард Стан прадставяць вытанчаную канцэртную праграму з камерных твораў для скрыпкі і фартэпіяна.

Плённае супрацоўніцтва гэтых музыкаў пачалося даўно – з запісу першага ў свеце дыску з рэпертуарам для скрыпкі і фартэпіяна Джорджэ Энэску. І працягваецца па сёняшні момант.

Вось і ў гэты святочны вечар твор сусветна вядомага румынскага кампазітара, нацыянальнага класіка Джорджэ Энеску – саната №3 для скрыпкі і фартэпіяна “У румынскім нацыянальным духу” – прагучыць у выкананні гэтага дуэта ў другім аддзяленні канцэрта.

А ў першай палове праграмы будуць прадстаўлены творы Іаганэса Брамса, Клода Дэбюсі і Каміля Сен-Санса, прасякнутыя бунтарскім духам рамантызму, насычаныя тонкімі адценнямі пачуццяў і поўныя паэтычных лірычных фарбаў.

Канцэрт адбудзецца пры падтрымцы Амбасады Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь.

На сцэне — знакаміты скрыпач румынскага паходжання Рэмус Азаіцэй — чыю неверагодную свабоду выканання і віртуознасць, эмацыйную глыбіню і пранікнёнасць адзначыў часопіс «The Strad».

Як саліст Рэмус Азаіцэй супрацоўнічае з такімі выбітнымі дырыжорамі, як Лоўрэнс Фостэр, Дзмітрый Кітаенка, Міхаэль Зандэрлінг, Габриэль Хмура, ладзіць канцэртныя праграмы з самымі прэстыжнымі еўрапейскімі калектывамі, сярод якіх Філарманічны аркестр Радыё Францыі, Аркестр філармоніі імя Дж.Энэску, Нацыянальны аркестр Бельгіі і Нямецкі камерны аркестр.

Скрыпка Рэмуса Азаіцэя гучала ў зале імя Сэнфорда Вэйла ў Карнэгі-холе, Зале Эліс Тулі ў Лінкольн-цэнтры ў Нью-Йорку, на сцэне зала Канцэртгебау ў Амстэрдаме, у Зале Карто ў Парыжы, у «Канцэртхаўс Берлін», у царкве Сэнт-Марцін-ін-зэ-Філдс, Уігмар-Хол ў Лондане, Нацыянальнай канцэртнай аўдыторыі Мадрыда, у Венскім Канцэртхаўсе, у Палацы мастацтваў у Брусэлі.

Газета «The Washington Post», каментуючы дэбют артыста ў сталіцы ЗША ў снежні 2009 года на сцэне Адкрытага тэатра Кенэдзі-цэнтра, пісала: «Азаіцэй уразіў меладычнай, пачуццёвай кантыленай, якая дапаўнялася бліскучай тэхнікай выканання».

З ансамблем Шуберта скрыпач запісаў альбом пад лейблом Chandos. Іграў з вялікай колькасцю артыстаў, сярод якіх віяланчэлісты Давід Герынгас, Адрыян Брэндэль, скрыпач Жэрар Касэ.

У 2005 сумесна з Найджэлам Кенэдзі выканаў Канцэрт для дзвюх скрыпак І.С.Баха — трансляцыя адбывалася па 19 рыдыёстанцыям і тэлеканалам Еўропы і Паўночнай Амерыкі, у тым ліку і па каналам Arte і Mezzo.

Пасля дэбюту ў Лонданскім Вігмар-холе ў 2004 годзе таблоід «Sunday Express» пісаў: «Поўная глядзельная зала Вігмар-хола надоўга запомніць гэту праграму. Гэта выключны музыкант».

Плённае супрацоўніцтва з піяністам Эдуардам Станам дало музыканту магчымасць запісаць першы ў свеце дыск з рэпертуарам для скрыпкі і фартэпіяна Джорджэ Энэску. У 2007 годзе гуказапісваючая кампанія Hänssler Classics выпусціла яшчэ два дыскі Азаіцэі. Дыскі атрымалі ўзнагароду і міжнароднае прызнанне.

Часопіс «The Strad» напісаў: «У Азаіцэі ёсць усё: неверагодная чуйнасць, мяккасць тону, уразлівы эмацыйны і дынамічны дыяпазон…».

Часопіс «The Gramophone» — “Вытанчаная і разам з тым жывая манера выканання Рэмуса Азаіцэі… выключны музыкант, якія спалучае тэмперамент, майстэрства і элегантнасць асабістай манеры…».

Рэмус Азаіцэй вучыўся ў Дораці Дэлей, Масаа Кавасакі, Іцхака Перлмана ў Джульярдскай школе ў Нью-Йорку, дзе атрымаў стыпендыю для навучання ў магістратуры. У 2001 годзе ён пачаў выкладаць па класе скрыпкі ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане і ўвайшоў у гісторыю гэтай установы як самы малады выкладчык па класе скрыпкі. Менавіта ён з’яўляецца заснавальнікам і мастацкім кіраўніком таварыства Джорджэ Энэску ў Лондане.

Рэмус Азаіцэй грае на скрыпцы Нікола Гальяна, вырабленай майстрам у 1740 годзе.

Піяніст румынскага паходжання Эдуард Стан стаў вядомым ва ўзросце 11 год, калі пераехаў з бацькамі ў Германію. Нямецкая газета «Frankfurter Allgemeine Zeitung» аднойчы адзначыла манеру ігры піяніста як «выключнае пачуццё танальнасці і адценняў».

Ён выступаў ў зале імя Сэнфорда Вэйла ў Карнэгі холе, Зале Эліс Тулі ў Лінкольн-цэнтры ў Нью-Йорку, Канцэртгебау ў Амстэрдаме, у Зале Карто ў Парыжы, «Канцэртхаўс Берлін», у Берлінскай філармоніі, на сцэне Люксембургскай філармоніі і на шмат іншых прэстыжных пляцоўках. Пасля дэбюту ва Ўігмар-Холе ў Лондане партал «Classical Source» пісаў, што гэта было «майстэрства ў лепшым яго праяўленні».

За апошнія два гады Эдуард Стан з сольнай праграмай выступіў на Міжнародным камерным фестывалі «Julitafestivalen» у Швецыі, удзельнічаў у культурнай праграме «Умео – Еўрапейская сталіца”, у праектах камернай музыкі ў зале бібліятэцы «Playfair» (Эдынбург), Аўдыторыуме Сан Федэле (Мілан), Зале Каралевы (Капенгаген), фестывалі Чарэзіа Эстатэ ў Лугана.

Пасля дэбютнага выступу з Аркестрам філармоніі імя Дж.Энэску, з Нацыянальным аркестрам Румынскага радыё, піяніст выканаў канцэртную праграму з адным з вядучых аркестраў Румыніі ў 2016 годзе. Яго дзейнасць была адзначана яскравымі выступамі ў Палацы Фош (Лісабон), Доме музыкі ў Порту падчас канцэртаў, прысвечаных Ф.Шапэну (Варшава), на Каралеўскім фартэпіянным фестывалі (Кракаў) і інш. Падчас гастрольнага тура піяніст пабываў у Ізраіле – Хайфе і Ерусаліме.

Эдуард Стан супрацоўнічаў з яркімі дырыжорамі сучаснасці — Крысціянам Мандэалем, Крысціянам Бадэа, Джынам Вангам, Лютцам Келерам, Шынья Азакі, са скрыпачкай Нінай Кармон, віяланчэлістам Рамэнам Гарыу, кларнетыстам Ёханэсам Пейтцам, а таксама са струннымі квартэтамі «Voces», «Ad Libitum», «ConTempo».

Апошні альбом «Lied» Эдуарда Стана, які ён запісаў сумесна з Петэрам Шонэ (барытон) — гэта стала значнай падзеяй музычнага жыцця 2012 года.

Запіс першага ў свеце дыска з рэпертуарам для скрыпкі і фартэпіяна Дж.Энэску з Рэмусам Азаіцэі, запісы двух дыскаў з фартэпіянным рэпертуарам ад Баха да Дэбюсі пад лэйблам «Hänssler Classic», запісы твораў Шапэна пад лэйблам «Thorofon» дазволілі меркаваць пра адметнасць выканаўцы са сваім бачаннем, абгрунтаванай музычнай інтэрпрэтацыяй, эрудыцыяй, музыканта, які вымушае ўзгадваць лепшыя часы вялікага музыканта Вільгельма Кемпфа.

У Акадэміі музычнага і драматычнага мастацтваў у Гановеры Эдуард Стан атрымаў ступень магістра. Яго педагогамі былі Арыя Вардзі, Карл-Хайнц Кэмерлінг, Марцін, Дзйры. Герберт Бломштэдт, Маціяс Герн, Карл Энгель, Барыс Берман, Паўль Бадура-Шкода праяўлялі клопат і зацікаўленасць у дачыненні да таленту Эдуарда Стана.

Ремус Азоицей (скрипка), Эдуард Стан (фортепиано)