Паэтычна-музычная кампазіцыя “ДОЎГАЕ РЭХА”
Рыгор Сітніца
Ансамбль салістаў “Класік-Авангард”
Музычна-літаратурны вечар “Доўгае рэха” – новы супольны творчы праект вядомага беларускага мастака і паэта, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Рыгора Сітніцы і ансамбля салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі “Класік-Авангард”. Праграма канцэрта з’яўляецца своеасаблівым рэхам ранейшых імпрэз аўтара ды ўключае ў сябе як ранейшыя вядомыя творы, так і новыя. Менавіта пра асобу гэтага творцы вось так выказаўся аднойчы апошні Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін: “Некалі адкрыццём для мяне стаў Рыгор Сітніца – найцудоўнейшы мастак, які стварыў сваю сістэму вобразаў, сваё бачанне свету. У яго выдатныя вершы, яны быццам напісаныя ў традыцыйнай манеры, аднак абсалютна сучасныя і напоўненыя незвычайным пачуццём і глыбінным веданнем мовы”.
Запрашаем слухачоў скарыстаць цудоўную магчымасць атрымаць эстэтычнае задавальненне ад паэзіі ў яе арганічным спалучэнні з музычнымі творамі кампазітараў пачатку 20 стагоддзя – Эжэна Ізаі, Макса Бруха, Джорджэ Энеску, Рэйнгольда Гліэра ў выкананні салістаў ансамбля “Класік-Авангард”.