Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Рыо-Рыта”: Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

Дата: 17.06.2021 пачатак у 19:00

РЫО-РЫТА

Пакаленню пераможцаў прысвячаецца…

Да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь прэзентуе тэатралізаваную канцэртную праграму “Рыо-Рыта”.

Праграма падрыхтавана пры ўдзеле нацыянальнай кінастудыі Беларусьфільм, студыі гістарычных фільмаў Майстэрня Уладзіміра Бокуна” і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, што падрыхтавалі архіўныя здымкі даваеннага Мінска. Музыка і кінахроніка створаць атмасферу перадваеннага часу: прагучаць  папулярныя песні і мелодыі 1930–40-х гадоў: “Кацюша”, “Стомленае сонца”, “Сіняя хустачка”, “Тры танкісты”, “Таямніца”, вальсы “Восеньскі сон” і “Дунайскія хвалі”, пасадобль “Рыо-Рыта” і шмат якія іншыя.

У галоўных ролях – актрыса Нацыянальнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Вольга Здзярская і акцёр тэатра і кіно Ігар Пятроў, у іншых ролях – артысты Дзяржаўнага камернага хору Беларусі (мастацкі кіраўнік – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава).

У канцэрце бяруць удзел салісты танцавальнага калектыву Феерыя (харэограф – Аляксей Кісялёў) і інструментальны ансамбль пад кіраваннем Аляксандра Крамко.

Аўтар сцэнарыя і рэжысёр – Ігар Пятроў

17 чэрвеня, пачатак а 19:00, Вялікая зала Белдзяржфілармоніі (пр.Незалежнасці, 50).

У вас ёсць магчымасць стаць удзельнікам праграмы і ўбачыць фатаграфіі з вашых сямейных архіваў на вялікім экране падчас канцэрта – дасылайце адсканаваныя фатаграфіі даваеннага часу ( ва ўсякай якасці) да 7 чэрвеня на e-mail: gkhrb@bgf.by.

Кантактны тэлефон  +375 29 185 80 48

Кошт квіткоў 10–20 рублёў

 

“Рыа-Рыта”: Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь