І аддзяленне
Мадэст Мусаргскі – Цыкл “Карцінкі з выставы”
ІІ аддзяленне
Мікалай Рымскі-Карсакаў – Фантазія “Шахеразада”
Сяргей Пракоф’еў – Фрагменты з сімфанічнай казкі “Пеця і воўк”
Давід Салерас – “Хандакас”
Віктар Цімафееў – “Valse”
“ТЫСЯЧА І АДНА ГІСТОРЫЯ”
Квартэт саксафаністаў “SAXAS”:
Мікіта Пятроў (саксафон-сапрана)
Павел Казак (саксафон-альт)
Віктар Цімафееў (саксафон-тэнар)
Дзмітрый Шувалаў (саксафон-барытон)
Партыя фартэпіяна – Ганна Брылёва
***
23 кастрычніка 2024 года мноства займальных гісторый раскажа квартэт саксафаністаў “SAXAS”. Разам з музыкантамі вы адправіцеся ў свет казак Мікалая Рымскага-Корсакава, пачуеце, як Шахеразада заспакойвае Шахрыяра. Музыка Сяргея Пракоф’ева распавядзе пра тое, як адважны хлопчык Пеця выратаваў сваіх сяброў. У гэты восеньскі вечар прагуляецеся па карціннай галерэі, даўшы волю ўяўленню з Мадэстам Мусаргскім, і дакранецеся да сучаснай музыкі ў творах Давіда Салераса і Віктара Цімафеева.
Канцэртная праграма “1000 і 1 гісторыя” будзе цікавая самай шырокай публіцы, ад малая да веліка!