Навагодні канцэрт “У ЧАКАННІ ЦУДАЎ”
Вольга Калеснікава
Юрый Селязнёў
Рэжысёр – Арцём Еўсіевіч
Калі ў гэтым канцэртным сезоне Вам ужо пашчасціла купіць квіток у філармонію на канцэрты “Шоу ў стылі Брадвей” і “Французскі бульвар”, Вы дакладна не расчаруецеся, наведаўшы новую канцэртную праграму маладога таленавітага рэжысёра Арцёма Еўсіевіча “У чаканні цудаў…” 29 снежня ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі.
Кожны чалавек, незалежна ад узросту, любіць прыемныя неспадзеўкі і падарункі. Успомніце гэта чароўнае пачуццё прадчування навагодняга дзіва і свята, якое ўсе адчувалі ў дзяцінстве напярэдадні Новага года… Жадаеце адчуць яго зноў? Тады абавязкова прыходзьце на тэатралізаваны канцэрт “У чаканні цудаў…”! У падарунак Вы атрымаеце вядомыя эстрадныя хіты, песні з любімых кінастужак, інструментальныя шлягеры – і ўсё гэта ў арыгінальных аранжоўках і ў кампаніі вядомых артыстаў.
У гэты пераднавагодні вечар гледачы, якія прыйшлі на канцэрт у Белдзяржфілармонію, апынуцца ўдзельнікамі навагодняй вечарыны, якую сябры-музыканты запланавалі правесці ў загарадным доме. Праз якія творчыя перыпетыі і пацешныя сітуацыі яны праходзяць: пра гэта падчас канцэрта раскажуць Вам таленавітыя салісты канцэрта – Вольга Калеснікава (салістка Маладзёжнага тэатра эстрады) і Юрый Селязнёў (беларускі спявак, музыкант, аўтар песень, удзельнік Еўрабачання 2014, 2015).
Нязмушаная абстаноўка і яркая канцэртная праграма створаць асаблівае адчуванне надыходных навагодніх дзён і падораць вам прыемныя эмоцыі!