Дзіцячая музычна-паэтычная выхаваўча-забаўляльная праграма
"УРОК ВЕТЛІВАСЦІ”
Весела, лёгка і вольна, у займальных ролявых мізансцэнах, вершамі С.Маршака, А.Усачова і А.Кандрацьева, загадкамі О.Емяльянавай і проста сваімі словамі артыстычныя вядучыя раскажуць аб правілах этыкету, аб тым, як паводзіць сябе на канцэрце ў філармоніі і чаму ні ў якім разе няможна здымаць артыстаў на камеру мабільнага тэлефона.
Выключна яскравыя інструментальныя кампазіцыі, а таксама песні Д.Кабалеўскага, А.Пятрова, В.Шаінскага, У.Дабрыніна, В.Войціка і А.Чарнышова падораць незабыўныя эмоцыі і добры настрой.
Вядучыя – музыказнаўцы Вячаслаў Пяцько і Любоў Сыцько
Выканаўцы – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі:
Святлана Старадзетка сапрана
Валянціна Дабравольская меца-сапрана
Уладзіслаў Штылеўскі тэнар
Максім Абравец барытон
Кацярына Юхнова цымбалы
Яўген Курыльчык баян
Партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў Алена Лузан
У праграме: У.Шаінскі, А.Чарнышоў, Дз.Кабалеўскі, Дз.Смольскі, В.Дабрынін, В.Войцік, А.Пятроў