Л. ван Бетховен – Сімфонія №8 Фа мажор, ор.93
І.Гайдн – Уверцюра да оперы “Незаселены востраў”
– Сімфонія канчэртантэ Сі-бемоль мажор для габоя, фагота, скрыпкі і віяланчэлі, ор.84
“ЗАЛАТАЯ КАЛЕКЦЫЯ ЗАЛАТОЙ ВОСЕНІ”
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў
Салісты –
Алена Вагнер габой
Чжон Чжы Вук фагот
Вольга Сідарук скрыпка
Кацярына Бухалава віяланчэль
Дырыжоры – Аляксандр Анісімаў
Валерыя Рыбінская
***
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь прэзентуе канцэртную праграму “Залатая калекцыя залатой восені” з упадабанага гледачам цыкла канцэртаў калектыву ў Малой зале імя Р.Шырмы. У выкананні аркестра пад кіраваннем маэстра Аляксандра Анісімава і маладога дырыжора Валерыі Рыбінскай прагучаць вялікія творы венскіх класікаў: Сімфонія №8 Фа мажор Л. ван Бетховена і два сачыненні І.Гайдна: уверцюра да оперы “Незаселены востраў” і Сімфонія канчэртантэ Сі-бемоль мажор для габоя, фагота, скрыпкі і віяланчэлі (салісты – Алена Вагнер (габой), Чжон Чжы Вук (фагот), Вольга Сідарук (скрыпка) і Кацярына Бухалава (віяланчэль).