Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Зімовае барока”

Дата: 07.02.2019 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

“ЗІМОВАЕ БАРОКА”

 

Салісты заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь:

Арына Аляксеева сапрана

Вераніка Чарняўская сапрана

Кацярына Крашчук меца-сапрана

Дзяніс Іваноў барытон

Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава

 

лаўрэаты міжнародных конкурсаў

Дар’я Елісеева флейта

Дар’ян Шахаб гітара

 

Вольга Булахава віяланчэль

Варвара Царук клавесін

Юрый Габрусь клавесін

Геніі музычнага мастацтва эпохі Барока пакінулі нам сапраўды цудоўныя ўзоры кампазітарскай творчасці, якія і сёння здзіўляюць нас сваёй прыгажосцю і глыбінёй сэнсу.
Утульным зімовым вечарам настрой будуць ствараць салісты Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь і спецыяльна запрошаныя госці канцэрта. Кампазітары далёкай эпохі будуць размаўляць з Вамі галасамі клавесіна, гітары, флейты і віяланчэлі.
Прагучаць знакамітыя арыі, інструментальныя мініацюры, а таксама шэдэўры харавога мастацтва XVII – XVIII стагоддзяў.

У праграме:
А.Салер – Канцэрт для двух клавесінаў Рэ мажор
Выконваюць Юры Габрусь і Варвара Царук
Г.Ф.Гендэль – “Amen Alleluia”
Выконваюць Арына Аляксеева (сапрана), Варвара Царук (клавесін)
Віленскі сшытак
Выконваюць Дар’ян Шахаб (гітара) і Варвара Царук (клавесін)
Дж.Карісімі – “Vittoria! Vittoria”
Выконваюць Дзяніс Іваноў (барытон) і Варвара Царук (клавесін)
Г.Ф.Гендэль – Арыя Клеапатры з оперы “Юлій Цэзар у Егіпце”
Выконваюць Вераніка Чарняўская (сапрана), Варвара Царук (клавесін), Вольга Булахава (віяланчэль)
І.С.Бах – Саната для флейты і клавесіна сі мінор, BWV 1030: 1 ч.
Выконваюць Дар’я Елісеева (флейта) і Варвара Царук (клавесін)
Г.Пёрсэл – “Плач Дзідоны” з оперы “Дзідона і Энэй”
Выконваюць Наталля Міхайлава (сапрана), Юры Габрусь (клавесін), Вольга Булахава (віяланчэль)
Дж.Фрэскабальдзі – Таката №2
Выконвае Юры Габрусь (клавесін)
І.С.Бах – Кантата №118, “Араторыя на Раство”: №24, №64
 
*у праграме магчымы змены

"Зимнее барокко"