Р.Шуман, Ф.Шапэн, І.Брамс, Ф.Мендэльсон, Э.Грыг, Г.Фарэ, Ф.Пуленк
Канцэрт фартэпіянных і вакальных мініяцюр
“ЧАС РУЖ”
лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Юлія Казіміровіч (меца-сапрана)
Алена Кузьміч (фартэпіяна)
***
14 красавіка а 19 гадзіне ў Малой зале імя Р.Шырмы адбудзецца вечар фартэпіяннай і вакальнай музыкі “Час руж”. Артысты падрыхтавалі для вас музычныя мініяцюры, здольныя закрануць самыя патаемныя струны душы.
У гэты вечар прагучаць чароўна-таямнічыя фартэпіянныя сачыненні Ф.Шапэна і Ф.Мендэльсона, “букет” вакальных мініяцюр “Сэрца паэта”, “Час руж”, “Кахаю цябе” і “Сон” Э.Грыга, “Я не сярдую” Р.Шумана, “Дарогі каханні” Ф.Пуленка, “Матылёк і фіялка”, “Песня кахання” Г.Фарэ. Спалучэнне бліскучых фартэпіянных шэдэўраў са шчыра-спавядальнымі песнямі і гімнамі кахання створаць цёплую і душэўную атмасферу гэтага вясновага вечара. На сцэне для вас выступяць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Алена Кузьміч (фартэпіяна) і Юлія Казіміровіч (меца-сапрана).