Міжнародны праект “Рускія сезоны”
Дні духоўнай культуры Расіі ў Беларусі
“ПЕСНЯ НЕ ВЕДАЕ МЕЖАЎ!”
Разанскі дзяржаўны акадэмічны рускі народны хор імя Я.Папова
Мастацкі кіраўнік – заслужаны працаўнік культуры Расійскай Федэрацыі Святлана Сухава
Галоўны дырыжор аркестра – Аляксандр Арэшкін
Галоўны балетмайстар – заслужаны працаўнік культуры Расійскай Федэрацыі Мікалай Шычкін
Галоўны хормайстар – Вольга Заверцяева
***
Зайграў песні Разанскі хор, і быццам захрумсталі сакавітыя антонаўскія яблыкі – так звонкагалосае і радаснае самабытнае гучанне хору!
У праграму ўвайшлі знакавыя творы з рэпертуару калектыву. Тут і папулярныя рускія народныя песні, фальклор разанскай зямлі, песні А.Аверкіна “На пабыўку едзе малады марак”, “Песня не ведае межаў” і песні вядомых расійскіх кампазітараў на вершы С.Ясеніна, у тым ліку “візітная картка” хору – “Над акенцам месяц”, дзе ў працяглай і няспешнай мелодыі раскрываецца праўдзівая прыгажосць паэзіі разанскага паэта.
Кульмінацыяй праграмы стануць песні ваенных гадоў, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх папулярныя творы ваенных гадоў: “Кацюша”, “Ой туманы”, “Смуглянка” і інш. Лепшае з лепшага прэзентуе і харэаграфічная група.
Магутным фінальным акордам канцэрта стане маляўнічая і зухаватая тэатралізаваная вакальна-харэаграфічная кампазіцыя “Барыня” (муз. Я.Папова, пастаноўка М.Круглікава).
Працягласць – 1 ч. 30 хвіл. Без антракту.