Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год добраўпарадкавання

“Jazz & Classic”: Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга

Дата: 30.01.2025 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Джаз
У праграме:

Вольфганг Амадэй Моцарт – “Маленькая начная музыка” (аранжыроўка – Марк Тэйлар)

Пётр Чайкоўскі – Уверцюра да балета “Шчаўкунок” (аранжыроўка – Білі Стрэйхорн)

Павел Аўчыннікаў – “Рахманінаў блюз”

Пётр Чайкоўскі – Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам №1 сі-бемоль мінор, ор.23 (аранжыроўка – Біл Фінеган)

Ян Сібеліус – Сумны вальс (аранжоўка – Джын Крыжа)

Юрый Бяльзацкі – Фантазія на тэму вальса І.Штрауса “Казкі венскага лесу” (аранжыроўка – Максім Расоха)

Ёван Іванавіч – Вальс “Дунайскія хвалі” (аранжыроўка – Сяргей Анцішын)

Юрый Маркін – Кампазіцыя на тэму М.Глінкі “Вальс-фантазія”

Мэйнард Фергюсан – Фантазія на тэму “Шахеразады” М.Рымскага-Корсакава для трубы з аркестрам

Томі Дорсі – “Індыйская песня” (Песня індыйскага госця з оперы-быліны М.Рымскага-Корсакава “Садко”)

Эдвард Грыг – “Танец Анітры” з музыкі да драмы Г.Ібсэна “Пер Гюнт” (аранжыроўка – Біл Стрэйхорн)

– “У пячоры горнага караля” з музыкі да драмы Г.Ібсэна “Пер Гюнт”

Джузэпэ Вердзі – Хор цыганоў з оперы “Трубадур” (аранжыроўка – Джэры Грэй)

Джэры Грэй – “Рускі патруль” (на тэму Л.Кніпера “Полюшка-поле”)

Біл Фінеган – “Песня волжскіх бурлакоў” (на тэму рускай народнай песні “Дубінушка”)

Ігар Гольштэйн – Парафраз на тэму песні А.Пятрова “Я крочу па Маскве”

Мадэст Мусаргскі – “Малюнкі з выставы” (аранжыроўка – Джэф Холмс)

Луі Армстранг – “Let’s My People Go”

Дзмітрый Смольскі – Баса астыната на тэму беларускай народнай песні “Чаму ж мне не пець?”

Замовіць квіток

“JAZZ & CLASSIC”

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга

Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Максім Расоха

Андрэй Коласаў (вакал)

Аляксандр Цулыгін (труба)

Дырыжор і вядоўца канцэрта – Максім Расоха

***

Праграма разлічана на самага спрактыкаванага аматара джазавага і класічнага мастацтва. Тут папулярныя творы рускіх і замежных кампазітараў набудуць новы стыль выканання. У джазавых рытмах свінга загучаць балетныя мелодыі Чайкоўскага, оперныя арыі Вердзі і Рымскага-Корсакава, вальсы Штрауса, Сібеліуса і Івановіча, сімфанічныя творы Глінкі, Мусаргскага, Грыга і іншых. А ў выглядзе джазавых стандартаў паўстануць вядомыя беларускія і рускія народныя мелодыі.

У аснове канцэрта – кампазіцыі з рэпертуару джазавых аркестраў пад кіраўніцтвам Глена Мілера, Дзюка Элінгтона, Эддзі Рознера, Томі Дорсі, Джына Крупа, Мэйнарда Фергюсана і Міхала Фінберга.

«Джаз и классика»: Национальный академический концертный оркестр Беларуси им. М.Я.Финберга