Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

"На Раство Хрыстова Анёл прыляцеў...": Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

Дата: 28.12.2017 пачатак у 20:00
Катэгорыя: Арган

28 снежня а 20-й гадзіне Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь запрашае ўсіх жадаючых падзяліць з ім радасць ад зімовых свят на канцэрце ў Чырвоным Касцёле Святых Сымона і Алены (вул. Савецкая, 15).

У час, калі планета адлічвае апошнія дні старога году, камерны хор даруе цудоўныя калядныя мелодыі розных краін свету: Англіі, Францыі, Германіі, Італіі, ЗША, Польшчы, Расіі і Беларусі; творы для хору a’capella і ў суправаджэнні аргана, вакальныя ансамблі эпохі Рэнесансу, фрагменты з араторыі на Раство Хрыстова І.С. Баха, а таксама творы для арганнага дуэта.

У падарунак – смачны пернік, які магчыма самаруч размаляваць, каб пазней пакласці яго пад навагоднюю ёлку, альбо проста з'есці з задавальненнем, прыгадваючы нашы святочныя зычэнні!

 

"На Раство Хрыстова Анёл прыляцеў...": Государственный камерный хор Республики Беларусь